14:53 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
9310

Беларусак вучылі фемінізму, апялюючы да Жыжэка, Бадзью і Рансьера.

МІНСК, 26 ліс — Sputnik. Зразумеўшы, што цягнік жаночай свядомасці ў постсавецкай краіне простымі заклікамі з месца не двінуць, арганізатары "Еўрапейскага кафэ" ўзброіліся цяжкай артылерыяй — томікамі еўрапейскіх філосафаў. У галовах жанчынаў, такім чынам, выбудоўваецца ланцужок — калі хочам еўрапейкамі звацца ды мець права апеляваць да Дэлёза, дык будзьма феміністкамі.

Учора ў прасторы Eventspace адбылася лекцыя філосафа, доктара філасофскіх навук Харкаўскага ўніверсітэта Ірыны Жарэбкінай — ці магчымы фемінізм на постсавецкай прасторы?

Падчас лекцыі карэспандэнт Sputnik намагалася адкрыць у сабе феміністку. "А ведаеце, як мне патлумачылі, што я феміністка?— спытала падчас лекцыі адна са слухачоў. — Папросту сказалі — калі да феміністак сябе не адносіш, дык пакладзі на стол свой дыплом і ідзі гатуй мужу вячэру. Калі мы з вамі праводзім вечар не дома з мужам, а ў такой прасторы, слухаючы такія лекцыі, дык мы, вядома, феміністкі".

Sputnik адшукаў феміністак сярод слухачоў лекцыі і звярнуўся з пытаннем, што значыць феміністкай звацца.

Алена Агарэлашава, наведвальнік "Еўрапейскага кафэ"

Палічыце, які адсотак жанчын маюць вышэйшую адукацыю, і параўнайце гэтыя дадзеныя з лічбамі па заробку. Традыцыйна мужчыны зарабляюць нашмат больш, хоць жанчын, што атрымліваюць вышэйшую адукацыю, у Беларусі болей. Пры тым нягледзячы на тое, што жанчын з вышэйшай адукацыяй у краіне болей, чым мужчынаў, жанчыне нашмат радзей удаецца атрымаць навуковую ступень.

Вы сутыкаліся з тым, што ў грамадскім месцы людзі пачынаюць абмяркоўваць ваш знешні выгляд? Ці, напрыклад, калі малазнакомыя людзі пытаюцца, чаму ты да гэтага часу не нарадзіла? З аднога боку, твае правы не ўшчамляюць — насупраць, табе кажуць, што ты маеш права быць маці, але ж наколькі гэта карэктна?

Кацярына, слухач

Людзі нараджаюцца людзьмі — дык нашто падзяляць іх на катэгорыі, і ў залежнасці ад гэтага падзелу надзяляць адных пэўнымі магчымасцямі, а іншых — пазбаўляць іх. Я рэгулярна сутыкаюся з абмежаваннямі, выкліканымі гендэрнымі стэрэатыпамі — мы жывем у патрыярхальным патэрналісцкім грамадстве. Калі хочаш развівацца, непазбежна сутыкаешся з абмежаваннямі.

Напрыклад, я займаюся тайскім боксам, у нашай групе 30 хлопцаў і 4 дзяўчыны. Кожны раз нам кажуць — дзяўчаты займаюцца асобна. Іншы прыклад: калі я атрымліваю негатыўны водгук, проста ідучы па вуліцы, расказываю пра гэта знаёмым, а мне адказваюць — Каценька, а ты не хадзі па вуліцы ў адзінаццаць гадзінаў вечара, змяні стыль адзення.

А хіба жанчына не сутыкаецца з тым, што заробак яе ніжэйшы толькі таму, што яна жанчына? Змагацца з такім прыгнётам можна толькі адным спосабам — пачуццём гумару.

Віталіна Крапівіна

На жаль, словы "фемінізм" і "феміністка" маюць дастаткова негатыўную стэрэатыпную афарбоўку. Людзі думаюць, што феміністкі абавязкова змагаюцца з ветракамі і ненавідзяць мужчын. На самай справе гэта зусім не так. Любая жанчына, якая хоча роўных правоў — феміністка, хоць і сама не ведае пра гэта. Ніхто не думае пра тое, што літаральна сто гадоў таму дзяўчаты нават вышэйшую адукацыю маглі атрымаць з вялікай цяжкасцю. Фемінізм заклікае выступіць за роўнасць усіх людзей і змагацца з дыскрымінацыяй.

Кацярына Антонава

З аднога боку ідэі фемінізма мне падабаюцца, як любой жанчыне, любому чалавеку, а вось радыкальнасць поглядаў часам адштурхоўвае. Цікава было даведацца, на якой ступені ідэі фемінізма знаходзяцца зараз, бо я ведаю толькі амерыканскі погляд на фемінізм. Мне падабаецца ідэя пра роўнасць людзей, але ж гэта тычыцца не толькі катэгорый "мужчыны" і "жанчыны", гаворка, хутчэй, пра роўнасць усіх людзей, незалежна ад іх сацыяльнага статусу, стану здароў'я і так далей.

По теме

“Жанчына баіцца згубіць рэпутацыю” – дзень супраць гендэрнага насілля
Тэги:
фемінізм, Space, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы