17:37 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Светлана Алексиевич

ТБМ папрасіла Давыдзька аб трансляцыі ўручэння прэміі Алексіевіч

© Sputnik / Виктор Толочко
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
15610

“Таварыства беларускай мовы” накіравала адпаведны ліст у Белтэлерадыёкампанію.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. ГА "Таварыства беларускай мовы" накіравала на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзька ліст з прапановай арганізаваць прамую трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларуске Святлане Алексіевіч.

"Улічваючы значнасць для нашай краіны гэтай падзеі і шматлікія просьбы грамадзян Беларусі, просім Вас ажыццявіць трансляцыю гэтай падзеі на першым тэле- і радыёканалах вашай кампаніі", — сказана ў лісце.

Ліст адпраўлены за подпісам старшыні "Таварыства беларускай мовы" Алега Трусава, беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук.

Беларускі аўтар літаратуры нон-фікшн Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў кастрычніку гэтага года.

Алексіевіч ужо два гады лічылася фаварыткай пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі, аднак і ў 2013, і ў 2014 гадах яе абышлі іншыя аўтары. Галоўным канкурэнтам пісьменніцы лічыўся японскі пісьменнік Харукі Муракамі.

Святлана Алексіевіч — аўтар кніг "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Чарнобыльская малітва", "Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу" і "Час сэканд-хэнд". Піша пісьменніца па-руску.

Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)

По теме

Першы выхад у свет нобелеўскага лаўрэята Алексіевіч
Для Беларусі прэмія Алексіевіч – першая, для беларусаў – не
Чаргінец пра Нобеля Алексіевіч: віншую, нягледзячы на спрэчкі
Тэги:
Генадзь Давыдзька, Алег Трусаў, Святлана Алексіевіч, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы