06:18 25 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Светлана Алексиевич на первой пресс-конференции после получения Нобелевской премии

Трусаў: “Трансляцыя выступу Алексіевіч на карысць дзяржаве”

© Sputnik / Виктор Толочко
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
19120

Старшыня ТБМ упэўнены, што нават штучная адліга, элементам якой пасля згоды ўсталяваць помнік Быкава, магла б стаць трансляцыя выступу нобелеўскага лаўрэата Алексіевіч, на карысць і дзяржаве, і ліберальнай грамадскасці.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. ГА "Таварыства беларускай мовы" накіравала на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзька ліст з прапановай арганізаваць прамую трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларуске Святлане Алексіевіч.

Адказу ў таварыстве не надта і чакаюць — Трусаў кажа, што дзесятага снежня мы ўсе выразна пабачым той адказ па тэлебачанні.

"Белсат" ужо аб'явіў, што будзе паказваць трансляцыю, разумная ўлада павінная і па радыё трансліраваць, і па тэлебачанні дубляваць той выступ. "Белсат" пакажа ва ўсялякім разе, але ж спадарожнікавая талерка ёсць не ў кожнага, а мне б хацелася, каб выступ Нобелеўскага лаўрэата пабачылі ў кожнай вёсцы", — тлумачыць у размове з карэспандэнтам Sputnik сваю пазіцыю спадар Трусаў.

Ён мяркуе, што нават калі б Алексіевіч пакрытыкавала з экранаў уладу, у той быў бы шэраг магчымасцяў пакрытыкаваць яе ў адказ — як у класічнай дэмакратычнай краіне.

Нават штучная лібералізацыя патрэбная краіне, упэўнены суразмоўца Sputnik. Спадар Трусаў дадае: любая мірная акцыя ўладаў лепш, чым збіццё і зняволенне.

"У цывілізаваных краінах працэс узаемных дамоваў паміж уладамі і народам прыводзіць да станоўчых зменаў. Узяць прынамсі той жа Кітай: раздавілі сотні студэнтаў танкамі на плошчы Цяньаньмэнь, але ж после кітайскія камуністы зрабілі лібералізацыю, і сёняшні Кітай не параўнаць з тым, што было ў 90-м гг. Хоць кітайскія камуністы былі самымі радыкальнымі ў параўнанні нават з савецкімі", — распавядае спадар Трусаў і дадае, што кітайскае кіраўніцтва здолела зрабіць пэўную лібералізацыю.

Так і ў Беларусі — не варта крытыкаваць тое, што ўлада плануе зрабіць помнік Быкаву, гэтаксама варта будзе падтрымаць і магчымае рашэнне трансліраваць выступ Алексіевіч.

"З зоркай ці без зоркі, тое будзе помнік Быкаву — а новая ўлада хай ставіць яшчэ адзін. Быкаў варты некалькі помнікаў. І выступ хай транслюе і "Белсат", і Белтэлерадыёкампанія. Атрыманне Беларуссю прэміі ва ўсялякім разе выгадна ўладзе", — упэўнены суразмоўца агенцтва і дадае — калі б напачатку афіцыйныя ўлады паказалі выступ Алексіевіч, а пасля далі любыя свае каментарыі, дык мы б пачалі рух па шляху лібералізацыі і, прынамсі, крочылі за кітайцамі.

"Палітвязняў выпусцілі — той жа Статкевіч ужо ў Анголу лётае, Бяляцкі на волі — грамадскасць дабілася вызвалення. І гэта плюс для ўсіх — і для ўлады, і для ўсіх беларусаў", — рэзюмуе Трусаў.

Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
Тэги:
Белтэлерадыёкампанія, Алег Трусаў, Святлана Алексіевіч, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы