16:45 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Саліст The EM

Гурт The EM: у Беларусі няма “зорак”

© Sputnik/ Виктор Толочко, Роман Шантар
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2016 (23)
18922

На думку саліста гурта The EM, праблема беларускіх поп-выканаўцаў у тым, што яны “пішуць песні для перамогі ў нацыянальным адборы, а не на “Еўрабачанне”.

Яўген Казарцаў, Sputnik.

Пра гурт The EM да адбору на "Еўрабачанне" не чуў ніхто — і нядзіўна, бо дуэт стваралі спецыяльна для конкурсу. Другі ўдзельнік дуэта, Ягор Шаранкоў, моцна прастыў на апошняй фотасесіі і не змог адказаць на пытанні Sputnik, таму за дваіх прыйшлося адказваць Міхаілу, таксама вядомаму як Michael Soul.

Як з'яўляюцца дуэты

Міхаіл і Ягор не планавалі спяваць разам — маладыя людзі ўдзельнічалі ў праекце "Абраз Сцэны", які курыруе прадзюсар Максімам Алейнікаў.

"Макс шукаў новую зорку для "Еўрабачання" якую ён рыхтаваў бы да гэтага конкурсу. Мы ўсе думалі, што ён адбярэ пераможцу конкурсу — Анастасію Жураўлёву. Але ў сувязі з тым, што часу на падрыхтоўку заставалася вельмі мала, Анастасія жыве ў іншым горадзе і прыдатнай для яе тэмпераменту песні ў загашнік ў Макса не было, яны дамовіліся, што прадзюсар зробіць для яе сольную песню, але не для гэтага конкурсу. Ягор заняў другое, а я трэцяе месца на "Абразах Сцэны", і Алейнікаў вырашыў зрабіць з нас дуэт і паспрабаваць адправіць на "Еўрабачанне", — распавёў Міхаіл.

У жарт Міхаіл прызнаецца, што The EM — як створаны адмыслова для "Еўрабачання" гурт "Серабро", але "толькі ў мужчынскім фармаце".

Группа The EM
© Sputnik / Виктор Толочко
Группа The EM

"Пачалі рыхтавацца мы за тры тыдні да падачы заяўкі. Адбывалася гэта даволі хутка, насамрэч. Макс прапанаваў нам нейкія свае ідэі прыносіць для падрыхтоўкі да конкурсу, а потым ён вырашыў выкарыстаць песню "Turn Around", якую напісаў вельмі даўно, у 16 гадоў", — сказаў Міхаіл і дадаў, што словы да песні напісаў вядомы музыка Аляксандр Яцэвіч.

Па словах Міхаіла, іх з Ягорам дуэт яшчэ нельга назваць на 100% паўнавартасным. Яны працягваюць "шукаць агульныя падыходы" — як у жыцці, так і на сцэне. Абодва занятыя вучобай (Міхаіл вучыцца ў каледжы мастацтваў, Ягор — у БДУКМ) і пакуль што могуць бачыцца толькі на рэпетыцыях.

"Часам перапісваемся і стэлефаноўваемся, узаемаадносіны складваюцца нармальна. Мы дапаўняем адзін аднаго. Напрыклад, гэтая песня па стылістыцы куды больш падыходзіць Ягору. Я ж імкнуся яму неяк дапамагаць у плане вакалу", — сказаў Міхась.

Пра сваіх фаварытах на адборы

"Макс раіў не раскрываць сваіх любімчыкаў. Але тым не менш ёсць безумоўны фаварыт для мяне — Анастасія Малашкевіч. Проста таму, што я б хацеў, каб на конкурс ад Беларусі паехаў добры вакаліст. Яна сапраўды прафесіянал", — распавёў Міхаіл.

Яшчэ ён вылучае Кірыла Ермакова і Валерыю Садоўскую.

"Яны вельмі таленавітыя, але, як мне падаецца, яшчэ не гатовыя да паездкі на "Еўрабачанне". Яны вельмі стромкія, але да іх песняў ёсць некаторыя пытанні. Вось праз некалькі гадоў яны дакладна усіх змогуць "парваць" — упэўнены выканаўца.

Не здзіўлены Міхаіл і фіналістамі нацыянальнага адбору. На яго думку, многія "ветэраны" адбораў — як, напрыклад, Жанэт — не прайшлі ў фінал, каб саступіць дарогу маладым.

Удзел знакамітых артыстаў у адборы спявак лічыць яшчэ адным спосабам нагадаць пра сябе — гэта ён сказаў пра гурты "Дразды", "Чысты голас" і "Песняры".

"Яны хацелі нагадаць пра сябе і зрабілі гэта годна, прыгожа" — мяркуе артыст. Шмат каму з інтэрнэт-карыстальнікам на адборы запомніліся фрыкі: было шмат людзей, якія дрэнна спяваюць, удзельнікаў з недарэчнымі песнямі і нават любімыя многімі зомбі.

"Важна разумець, што фрыкам не хапае ўвагі. Яны хочуць, каб на іх глядзелі, каб пра іх ведалі і гаварылі. Але адна справа — гэта сапраўдны артыст, які не прайшоў бы ў фінал. А гэта проста ўсё тыя, хто хочуць расказаць пра сабе. І дзеля бога: яны разнастаяць эфір "Беларусь 1". Фрыкі заўсёды дадаюць інтарэсу", — упэўнены Michael Soul.

Хто прагаласуе за гурт The EM?

Як вядома, у сёлета прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні" вызначаць выключна тэлегледачы. Міхаіла не палохае тое, што іх гурт амаль ніхто не ведае — ён упэўнены, што да фіналу адбору можна шмат чаго зрабіць.

Солист группы The EM - Michael Soul
© Sputnik / Виктор Толочко
Солист группы The EM - Michael Soul

"З майго пункту гледжання, наша асноўная аўдыторыя — дзяўчаты 16-20 гадоў. І гэта натуральна — бо яны нашы аднагодкі. Уся фішка ў тым, што ў Алейнікава ёсць дакладны план працы, і мы яго робім. Плён гэтай працы будзе бачны ўжо праз некалькі дзён. Але, нягледзячы на тое, што мы першапачаткова праект для "Еўрабачання", Макс абмяркоўвае з намі актыўна тое, што будзе далей. У любым выпадку праект будзе мець працяг", — распавёў ён.

Хто лепш за ўсіх прадставіў Беларусь на "Еўрабачанні"?

"Нядаўна я пераглядаў ўсіх прадстаўнікоў Беларусі на "Еўрабачанні", і калісьці я лічыў эталонам выступу Дзмітрыя Калдуна. Але зараз я гляджу трохі інакш. З пункту гледжання вакалу ўзрушаюча спяваў Пётр Ялфімаў. Вакальна да яго — ніякіх пытанняў. Але больш за ўсё мне падабаецца Тэа — ён быў просты, чысты і чапляе", — распавёў артыст.

Не вельмі спадабалася Міхаілу тое, як краіну на конкурсе прадставілі Юзары і Маймуна на леташнім конкурсе. "Слухаў іх на праслухоўваннях, на адборы… А тое, як ён праспяваў песню ў паўфінале "Еўрабачання" — быццам бы яму было зусім усё роўна", — лічыць спявак.

Як добры прыклад удзелу ў конкурсе канкурсант адзначыў прадстаўніцу Расіі на мінулым "Еўрабачанні" Паліну Гагарыну.

"Было бачна, як яна перажывала гэтую песню, ды яна ледзь не памерла на сцэне! Мяне гэта вельмі падкупіла. І я верыў у яе перамогу", — выказаўся выканаўца.

На пытанне аб тым, ці не пабаіцца ён выходзіць на адну сцэну з расійскім прадстаўніком на наступным конкурсе Сяргеем Лазаравым, Міхаіл адказаў адмоўна. Яму здаецца, што Лазараў не пераможа ў конкурсе. "Ён занадта "правільны", не ведаю. Складана растлумачыць. Рызыкую здацца прадракальнікам, але не пераможа Сяргей Лазараў", — сказаў спявак.

Чаго не хапае беларускім артыстам?

"Узровень развіцця нашай эстрады — ніжэй сярэдняга. У нас няма ніякага вялікага тэлевізійнага праекта, з якога маглі б пачынаць. Купілі б правы на "Голас" ці "X-фактар" чаму не? У нас вельмі шмат талентаў, а яны вымушаныя сядзець у рэстаранах і кафэ, гуляць у кавер-бэндах. З іншага боку, ці трэба гэта нашай краіне, нашым людзям? Ці будуць яны слухаць беларускіх музыкаў", — задаўся пытаннем артыст.

Ён падкрэсліў, што ў краіне няма ніякіх музычных "зорак" і лічыць, што ў гэтым вінаватыя самі беларускія артысты.

"Таму што гадоў дзесяць таму наша эстрада спынілася ў развіцці. Пакуль у Расіі, а асабліва ва Украіне музыкі развіваліся, ішлі за новымі плынямі, нашы працягвалі спяваць пра Беларусь і буслоў. А потым апамяталіся, што нікому гэта не трэба. А навошта беларусам слухаць нашу музыку, калі яны могуць слухаць замежную — якасную і сучасную", — рэзюмаваў саліст The EM.

Тэмы:
Еўрабачанне-2016 (23)
Тэги:
Еўрабачанне, Стыль жыцця, Музычны конкурс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы