02:02 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Мишель Уэльбек на презентации книги, архивное фото

Слова "ісламафобам": мінчукі абмяркуюць “Пакору”

© Flickr/ Nur Lan
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
11260

“Кніжны клуб” распачне сваю дзейнасць з абмеркавання “ісламафобскага” рамана Мішэля Уэльбека.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. З верай у чалавека і чалавецтва у Мінску стварылі кніжны клуб. Напачатку месяца арганізатары аб'явілі пра свае планы даць магчымасць аматарам кніг і актыўнага выказвання збірацца разам і абмяркоўваць прачытанае. Па планах на першым паседжанні клуба будуць абмяркоўваць антыўтопію Мішэля Уэльбека — "Пакора".

"Зараз людзі сапраўды схільныя да сіндрому "залатой рыбкі", вакол столькі экранаў, інфармацыі, здарэнняў, што складана засяродзіцца. Як вынік, мы шмат чаго ведаем і развіваемся хутчэй, але з часам стамляемся ад такога тэмпу жыцця. На мой погляд, кнігі — гэта тое што можа вярнуць цябе ў стан спакою, супакаення, часам нават медытацыі. Даць свабоды фантазіі і развагаў" — распавядае для Sputnik ініцыятар стварэння клуба Кацярына Саковіч.

У якасці пляцоўкі для абмеркаванняў была абраная свабодная прастора "Хто такі Джон Голт?".

"Вядома, нельга спыніць падзенне цікавасці да кніг, калі ёсць серыялы, гульні і инстаграм, але можна дазволіць тым, хто любіць чытаць, выказацца і падзяліцца сваімі ўражаннямі, гэта натхняе. Мы задумалі "Кніжны клуб" не таму, што хочам, каб людзі сталі чытаць больш, мы хочам, каб у нас была магчымасць і тэма для цікавага дыялогу, абмеркавання насычанага думкамі, а не кароткімі каментарамі або смайлікамі з сацыяльных сетак. На месцы кніг можа быць што заўгодна: фільмы, спектаклі, публіцыстыка", — тлумачыць Sputnik спадарыня Саковіч.

Пакора Мішэля Уэльбека
"Пакора" Мішэля Уэльбека

Пакуль арганізатары шукаюць пляцоўку, у якой было б досыць камфортна рэфлексіраваць на конт сваіх адносінаў да ісламу і спрачацца — пра тое ж, аматары літаратуры выпісваюць улюблёныя цытаты з Уэльбека ў блакноты. Раман Уэльбека шмат кім успрымаецца як ісламафобская кніга. Сам Уэльбек да папрокаў у правакацыі ставіцца стрымана:

"… Я не магу сказаць, што кніга з'яўляецца правакацыяй — гэта азначала б, што я сцвярджаю рэчы, якія лічу прынцыпова нявернымі, проста для таго, каб пакалашмаціць людзям нервы. Я канцэнтруюся на эвалюцыі, якая, на мой погляд, рэалістычная", — кажа Уэльбек у інтэрв'ю The Paris Review.

Пасля тэрарыстычнай атакі на рэдакцыю Charlie Hebdo Уэльбек згарнуў рэкламную кампанію сваёй кнігі. Выступаючы на сустрэчы з чытачамі ў Кёльне, ён заявіў, што рэклама кнігі магла б толькі пагоршыць сітуацыю.

"Я павінен быў бы ўвесь час тлумачыць, што, па-першае, я напісаў не ісламафобскую кнігу, а па-другое, у мяне ёсць права напісаць исламофобскую кнігу", — сказаў пісьменнік.

Абмеркаваць кнігу Ўэльбека можна будзе 29 студзеня ў вольнай прасторы "Хто такі Джон Голт?".

Дзе: вул. Шорная, 20.

Калі: 29 студзеня, 19.00.

Тэги:
Мішэль Уэльбек, Літаратура, "Кніжны клуб", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы