07:29 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Каран

Свята Ураза-байрам адзначаць 5 ліпеня мусульмане Беларусі

© Flickr/ WBEZ
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Ураза-байрам з'яўляецца адным з двух галоўных мусульманскіх святаў, вернікі на досвітку зробяць святочны намаз.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Беларускія мусульмане, як і ўвесь мусульманскі свет, адзначаць у аўторак 5 ліпеня дзень заканчэння вялікага посту Рамадан — свята Ураза-байрам.

"Заўтра па мусульманскім календары адзначаецца Ураза-байрам, свята разгавення. Па традыцыі ён адзначаецца на наступны дзень пасля заканчэння посту і будзе доўжыцца тры дні", — паведамілі Sputnik у панядзелак у Мусульманскім рэлігійным аб'яднанні ў Беларусі.

Там таксама адзначылі, што ў аўторак на досвітку беларускія мусульмане зробяць святочны намаз.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць каля 10 мячэцяў, з якіх чатыры знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Службы ў беларускіх мячэцях вядуцца на арабскай мове.

Паводле апошняга перапісу насельніцтва на тэрыторыі рэспублікі пражывае каля 30 тысяч чалавек, якія вызнаюць іслам: 10 тысяч татараў, 6,5 тысячы азербайджанцаў, па 1,5-2 тысячы узбекаў, казахаў і туркмэнаў. Першыя згадкі пра мусульман на тэрыторыі Беларусі адносяцца да XV стагоддзя.

Самы старажытны храм мусульман у рэспубліцы знаходзіцца ў Іўі Гродзенскай вобласці.

Тэги:
Іслам, Рэлігійныя святы, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы