18:45 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Расійская тэнісістка Марыя Шарапава

Шарапава дакладна прапусціць Алімпіяду-2016

© Sputnik / Алексей Филиппов
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Меркавалася, што арбітраж разгледзіць скаргу спартсменкі ў паскораным парадку і вынесе свой вердыкт не пазней 18 ліпеня.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Расійская тэнісістка Марыя Шарапава прапусціць летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра, вынікае з прэс-рэлізу Спартыўнага арбітражнага суда (CAS).

Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) дыскваліфікавала Шарапаву на два гады за ўжыванне мельдонія, прызнаўшы, што расіянка ненаўмысна парушыла правілы, тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца з 26 студзеня 2016 года. Пасля гэтага 29-гадовая тэнісістка абскардзіла рашэнне аб дыскваліфікацыі ў CAS.

"Рашэнне, як чакаецца, будзе апублікавана да 19 верасня", — гаворыцца ў заяве.

Раней паведамлялася, што рашэнне будзе вынесена не пазней 18 ліпеня.

У сакавіку Шарапава паведаміла журналістам, што ў яе допінг-спробе, узятай падчас Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, знайшлі сляды мельдонія. Расіянка прызналася, што ўжывала прэпарат на працягу дзесяці гадоў па стане здароўя.

Мельдоній трапіў у спіс рэчываў, забароненых WADA, з 1 студзеня 2016 года. Ён належыць да класа "гармоны і мадулятары метабалізму".

Тэги:
Тэніс, Алімпійскія гульні-2016, Спартыўны арбітражны суд, Марыя Шарапава, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы