20:22 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.09
Віцебск фестывальны

Закуліссе "Славянскага базару": усе ў бар

© Sputnik / Виктор Толочко
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар": грані свята (7)
6820

Замежныя журналісты высока ацанілі арганізацыю фестывалю, іх беларускія калегі ставяцца да форуму мастацтваў з ладнай доляй скепсісу.

Яўген Казарцаў, Sputnik

Урачыстая цырымонія закрыцця 25-га фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца ў панядзелак. Карэспандэнт Sputnik прасачыў, што абмяркоўвалі госці і ўдзельнікі форуму ў кулуарах, і дзе былі артысты і журналісты падчас канцэртаў.

"Гэта значна лепш за Еўрабачанне"

У чарзе за дранікамі пасля аднаго з канцэртаў да карэспандэнта па-ангельску звярнуўся сербскі журналіст з просьбай перавесці яму меню і дапамагчы зрабіць заказ. Як высветлілася, у кропках з вулічнай ежай Віцебска з замежнымі мовамі знаёмыя на ўзроўні "thank you" і "hello".

"Нічога страшнага, часта разумеюць нават мову жэстаў. І дапамагчы заўсёды гатовы", — падзяліўся сербскі госць.

Пазней, падмацоўваючыся дранікамі, калега адзначыў: "Славянскі базар" падабаецца яму куды больш за "Еўрабачанне", на якое ён таксама ездзіць рэгулярна.

"Разумееш, тут — сапраўдныя музыканты. І конкурс менавіта вакалістаў, а не шоў. Традыцыі савецкай эстрады захоўваюцца — бо гэта і была сапраўдная музыка, а не тое, што цяпер па MTV круцяць", — растлумачыў серб і пачаў нахвальваць беларускія дранікі.

Усе дарогі вядуць у бар

Магчыма, вам знаёма паняцце "месца сілы" — гэта пэўныя лакацыі з моцнай энергетыкай. Віцебск у дні фестывалю становіцца менавіта такім, а галоўным цэнтрам прыцягнення аказваецца арт-кафэ на апошнім паверсе Летняга Амфітэатра. Тут падчас выступленняў калегаў бавілі час артысты, якія спакойна сядзелі побач з журналістамі і супрацоўнікамі фестывалю: за стойкай еў слойкі з сырам расійскі спявак Сяргей Лазараў, а крыху далей вырашылі прыгубіць нешта артысты калектыву Надзеі Бабкінай.

"Кошты сёлета тут паднялі — проста жах", — панаракаў адзін тэлежурналіст і кінуў задуменны погляд на Тэа, які стаяў ля барнай стойкі.

Суразмоўца таго, хто наракаў на кошты, кіўнуў, а ўжо праз хвіліну паглядзеў на гадзіннік і ўстаў — спяшаўся на выступ Алы Пугачовай.

"Калі ж яе яшчэ ўбачыш, толькі дзеля яе і ехаў", — пасмяяўся ён.

"Для якога гэта пакалення?"

Калі замежныя журналісты сапраўды хвалілі фестываль, то суайчыннікі ставіліся да яго з ладнай доляй скепсісу. Акулы пяра, мікрафона і тэлекамеры пілі каву ў прэс-цэнтры і дзяліліся ўражаннямі аб мінулых канцэртах.

"За кулісы не пускаюць, ні з кім толкам не пагутарыць. І артысты тыя ж самыя — ужо 25 гадоў глядзім на Лявонцьева і Доліну, нічога новага. Неяк ў папярэднія гады стараліся больш. І для якога гэта пакалення ўвогуле робяць — ці то для старых, ці то для моладзі", — пыталі яны адзін аднаго.

Музыкальный критик Сергей Соседов стал селфи-звездой Славянского базара-2016
© Sputnik / Виктор Толочко
Музычны крытык Сяргей Саседаў стаў сэлфі-зоркай "Славянскага базару-2016"

Зрэшты, калегі таксама знаходзілі забаву па душы. Многія спрабавалі злавіць крытыка Сяргея Саседава і зрабіць з ім сэлфі, іншыя ж спрабавалі "прыціснуць да сценкі" высокіх гасцей фестывалю — міністра культуры Беларусі Барыса Святлова і яго расійскага калегу Уладзіміра Мядзінскага.

Сёння свята віцяблян

Здаровая (часам — і празмерная) крытыка некаторых гасцей фестывалю ніяк не тычылася жыхароў Віцебска. Для іх "Славянскі базар" — бяспрэчнае свята і падстава ў ліпені адпачываць цэлы тыдзень.

"Усе рыхтуемся да яго, кожны імкнецца паказаць, што ўмее", — распавёў Sputnik адзін з удзельнікаў "Горада майстроў", які гандлюе драўлянымі вырабамі ручной працы.

Жыхары горада, якія не ўдзельнічалі ў мерапрыемствах фестывалю, таксама дзяліліся ўражаннямі — у адной з кавярняў адбылася надзвычайная размова: па горадзе гуляў Лазараў, а яго амаль ніхто не пазнаваў. Пра неапазнанага Лазарава двое хлопцаў размаўлялі паўгадзіны, пасля чаго пайшлі глядзець "нейкія танцы — кажуць, прыгожа будзе".

Фестывальныя мерапрыемствы пройдуць у Віцебску аж да серады, пасля чаго "Славянскі базар" развітаецца з усімі да ліпеня 2017 года.

Тэмы:
"Славянскі базар": грані свята (7)
Тэги:
музычная падзея, Фестываль, Славянскі базар у Віцебску, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы