08:41 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
Pokemon Gо – віртуальны свет і рэчаіснасць (5)
33 0 0

Паводле інфармацыі адміністрацыі горада, на тэрыторыі Мемарыялу ўначы збіраюцца каля сотні маладых людзей і ловяць пакемонаў.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Мэрыя японскага горада Хірасімы, пацярпелага у 1945 годзе ад удару амерыканскай атамнай бомбы, папрасіла распрацоўніка гульні Pokemon Go, кампанію Nintendo, выдаліць трэніровачныя залы і пакестопы ў раёне Мемарыялу ахвярам бамбардзіроўкі і Парка міру.

Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, трэніровачныя залы, у якіх спаборнічаюць пакемоны, размешчаны ў раёне, дзе знаходзяцца помнікі ахвярам бамбардзіроўкі і брацкія магілы соцень мірных жыхароў. Акрамя таго, у парку знаходзяцца некалькі пакестопаў, у якіх гульцы атрымліваюць розныя прадметы.

Мэрыя адзначае, што пасля запуску гульні па начах на тэрыторыі Мемарыяла пастаянна знаходзяцца каля сотні маладых японцаў са смартфонамі ў руках, якія гуляюць у Pokemon Go. Адміністрацыя запатрабавала ад Nintendo выдаліць усе кропкі да 6 жніўня — 71-й гадавіны бамбардзіроўкі.

Як перадае Sputnik Японія, аператары чыгуначных перавозак краіны таксама звярнуліся да распрацоўшчыкаў гульні з просьбай не змяшчаць пакемонаў на чыгуначныя платформы, аргументуючы гэта пагрозай бяспекі пасажыраў.

На мінулым тыдні гульня Pokemon Go стала даступная на тэрыторыі Японіі, і ў першыя ж гадзіны паток зваротаў на сайт кампаніі Pokemon для рэгістрацыі "абваліў" доступ да яго праз перагрузкі. Аднак гульня яшчэ да прыходу ў краіну выклікала неспакой: у чацвер цэнтр па кібербяспецы Японіі апублікаваў памятку пра неабходнасць быць асцярожнымі, гуляючы ў Pokemon Go. Гэта першы выпадак у практыцы цэнтра, калі аб'ектам папярэджання стала электронная гульня.

Тэмы:
Pokemon Gо – віртуальны свет і рэчаіснасць (5)
Тэги:
Pokemon Go, Японія

Галоўныя тэмы