Беларускі паралімпіец: чыстыя спартсмены – нашы сябры

© SputnikБеларус вынес сцяг РФ у Рыа на знак падтрымкі спартоўцаў
Беларус вынес сцяг РФ у Рыа на знак падтрымкі спартоўцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Большасць членаў беларускай паралімпійскай зборнай адмовіліся каментаваць сітуацыю, якая разгарнулася вакол вынасу расійскага сцяга на адкрыцці Паралімпіяды, спаслаўшыся на занятасьць перад пачаткам спаборніцтваў.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Беларускі лёгкаатлет-паралімпіец Андрэй Муха лічыць з'яўленне ў складзе дэлегацыі чалавека з расійскім сцягам праявай салідарнасці.

"Не магу гаварыць за ўсіх членаў дэлегацыі, яшчэ мала каго бачыў. Але мне шкада чыстых расійскіх спартоўцаў, якіх дыскваліфікавалі, бо гэта нашы сябры", — сказаў ён у інтэрв'ю карэспандэнту Sputnik.

Адкрыццё Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа - Sputnik Беларусь
Мінспорту прызнала, што Фомачкін – супрацоўнік ведамства

Ад далейшых каментароў спартовец адмовіўся, папрасіўшы перанесці роспыты на час, калі адбудуцца спаборніцтвы.

"Зараз рыхтуемся да старту, не хацелася б распыляцца", — папрасіў прабачэння спартсмен.

Удзельнікі беларускай дэлегацыі пранеслі расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра на стадыёне "Маракана" ў знак салідарнасці з адхіленымі ад спаборніцтваў расійскімі спартсменамі.

Многія афіцыйныя асобы і спартсмены выказалі сваю падтрымку беларусу, які разгарнуў расійскі трыкалор. Прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык сказаў, што ён "паводзіў сябе па-мужчынску". Брытанская ж газета Guardian напісала, што "беларус сапсаваў цырымонію".

Стужка навiн
0