Пуцін: СССР не трэба было развальваць

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў шэраг сустрэч па выніках выбараў
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў шэраг сустрэч па выніках выбараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт РФ распавёў пра сваё стаўленне да распаду Саюза пасля таго, як лідэр КПРФ паскардзіўся яму на тое, што ўлады зводзяць рахункі з камуністамі.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што СССР не трэба было развальваць, можна было ісці па шляху дэмакратычных пераўтварэнняў, але кампартыя прасоўвала разбуральныя для краіны ідэі.

"Вы ведаеце, як я стаўлюся да развалу Савецкага Саюза. Зусім неабавязкова было гэта рабіць. Можна было правесці пераўтварэнні, у тым ліку дэмакратычнага характару, без гэтага. Але хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што на чале нашай былой Айчыны, СССР, знаходзілася камуністычная партыя. Не нейкая іншая, якая прасоўвала ідэі нацыяналізму альбо іншыя разбуральныя ідэі, якія згубныя для любой дзяржавы", — сказаў Пуцін на сустрэчы з кіраўніцтвам палітычных партый у Крамлі.

Такім чынам кіраўнік расійскай дзяржавы адрэагаваў на скаргу лідэра КПРФ Генадзя Зюганава на астракізм, якому, паводле яго слоў, была падвергнутая цэлая група кандыдатаў ад кампартыі на выбарах у Дзярждуму.

"Нават падчас гэтай выбарчай кампаніі ў нас, Уладзімір Уладзіміравіч, падвергнулі астракізму цэлую групу кіраўнікоў высокага ўзроўню, чаго ў прынцыпе раней не было", — сказаў ён. Прэзідэнт РФ не пагадзіўся з меркаваннем лідэра КПРФ, што ўлады зводзяць рахункі з камуністамі і пазбаўляюць іх галасоў выбаршчыкаў. І нагадаў, што рахункі пачалі зводзіць яшчэ ў Савецкім Саюзе, калі "ўсялякія там з'езды партыі ўзнімалі пытанні аб розных цяжкіх старонках нашай гісторыі".

Стужка навiн
0