18:11 18 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч

Кандрусевіч: Беларусі патрэбны закон аб рэстытуцыі

© Sputnik / Виктор Толочко
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Прадстаяцель РКЦ у Беларусі незадаволены тым, што даводзіцца плаціць арэндную плату за будынак магілёўскай катэдры.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі (РКЦ) Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што дзяржава павінна вярнуць Касцёлу адабраныя ў савецкія часы храмы.

Тэкст выступлення Кандрусевіча ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце быў апублікаваны на сайце РКЦ.

Адзначаецца, што падчас выступу мітрапаліт на прыкладзе магілёўскай катэдры "паказаў усю недарэчнасць сітуацыі, калі Касцёл вымушаюць плаціць за будынак, які першапачаткова яму і належаў".

На думку Кандрусевіча, для вырашэння падобных праблем у Беларусі патрэбен закон аб рэстытуцыі, па прыкладзе аналагічных дакументаў, прынятых у Літве, Латвіі і Расіі.

"Пасля трох пакаленняў савецкага ліхалецця ў Беларусі засталося вельмі мала гістарычных культавых будынкаў, якія раней належалі рэлігійным арганізацыям. Гэта наша нацыянальная каштоўнасць і спадчына, менавіта таму павінна быць створана дзяржаўная праграма па іх аднаўленню", — сказаў Кандрусевіч.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што менавіта сакральныя будынкі, "а не архітэктурна безгустоўныя новабудоўлі", будуць наведваць турысты і паломнікі.

Кандрусевіч таксама звярнуў увагу, што да гэтага часу ў Беларусі не прапісаныя асобныя нормы для будаўніцтва храмаў, а тэрмін іх узвядзення па-ранейшаму вызначаецца нормамі для клубаў і дамоў культуры.

"Храмы будуюцца за ахвяраванні вернікаў, а не за дзяржаўныя сродкі, як у выпадку з дамамі культуры. Атрымліваецца, што згодна з гэтымі нормамі касцёл павінен будавацца за год, а то і менш. Як гэта магчыма?" — задаў пытанне Кандрусевіч.

Тэги:
Заканадаўства і права, Законатворчасць, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі, Тадэвуш Кандрусевіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы