Крывашэеў: галоўная небяспека эпохі постпраўды – фэйк

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў
Палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сучасным свеце менавіта аўтары дакументальнага кіно, у адрозненне ад журналістаў, маюць магчымасць дакапацца да ісціны і выявіць фэйкавыя факты.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. У эпоху постпраўды журналісты, спрабуючы выкрыць фэйкавыя навіны, часта самі робяць іх яшчэ больш папулярнымі, пра гэта заявіў сакратар ГА "Беларускі саюз журналістаў", палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў падчас круглага стала ў рамках фестывалю на тэму: "Дакументальнае кіно ў эпоху постпраўды" ў МПЦ Sputnik Беларусь.

Круглы стол на тэму: Дакументальнае кіно ў эпоху постпраўды ў прэс-цэнтры Sputnik - Sputnik Беларусь
Шэхаўцоў: цікавасць да фестывалю "Еўразія. DOC" узрастае

"Постпраўда" ў 2016-м годзе стала словам года па версіі Оксфардскага слоўніка, з'явай года тады быў названы "фэйк", а героем года — сеткавы "троль".

"Эпоха постпраўды для мяне як для практыкуючага журналіста ў першую чаргу — гэта небяспека ўзяць за аснову рэпартажа, навіны, пра якую я буду распавядаць, альбо элемента дакументальнага фільма адкрыты фэйк. Сёння аказалася, па-першае, што тыя, хто ўчора выклікаў безумоўны давер і павагу, грашаць фэйкамі, і прычым грашаць настолькі, што нават не бяруцца аспрэчваць іх у належнай меры публічна, як таго патрабуе журналісцкая этыка. Па-другое, верыфікаваць тую ці іншую навіну, якая лягла ў аснову сюжэту, становіцца тым складаней, што сама верыфікацыя навіны становіцца навіной. Ты пачынаеш, здавалася б, дакопвацца да праўды, але тым самым накручваеш "лайкі", прагляды і медыйную аўру таго самага фэйка, з якога ўсё стартавала", — растлумачыў ён.

Па словах Крывашэева, гэта стварае падвойную нагрузку на сучасных журналістаў і публіцыстаў.

"Але, дзякуй Богу, у нас ёсць дакументальнае кіно: гэта бліскучыя аўтары і людзі, у якіх ёсць дастаткова сілы, сродкаў і часу для таго, каб дакапацца да ісціны", — адзначыў журналіст.

Ён таксама звярнуў увагу, што яшчэ літаральна 4-5 гадоў таму было шмат інсінуацый пра тое, што сур'ёзная публіцыстыка і дакументальнае кіно ўжо калі не памёрлі, то пры смерці.

"Наш фестываль у тым ліку, як адна з цаглінак, якая даказвае, што гэты манументальны, вялікі і добры кірунак у журналістыцы далёка нікуды не знікне, не падменіцца ні блогамі, ні той постпраўдай, якая ў нас заяўлена як эпоха", — заявіў сакратар ГА "Беларускі саюз журналістаў".

Пра гэта сведчыць тое, што дакументальным кіно сёння цікавіцца моладзь.

"Я быў на многіх паказах сёлетняга фестывалю і звяртаў увагу, перш за ўсё, на тое, якія людзі прыходзяць у залы, якія людзі глядзяць фільмы. І вельмі прыемна, што сярод нашых гледачоў там, у кінатэатры "Беларусь", і ўчора на пляцоўцы БДУ ўсё ж аснова — гэта моладзь", — сказаў на заканчэнне Крывашэеў.

Фестываль дакументальнага кіно краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Еўразія.DOC" праходзіць у Мінску з 1 па 4 кастрычніка ўжо ў трэці раз. Пераможцаў кінафестывалю вызначыць журы, у склад якога ўвайшлі кінадакументалісты, журналісты і палітолагі. У рамках фестывалю ў МПЦ Sputnik Беларусь прайшоў круглы стол, у якім прынялі ўдзел арганізатары і ўдзельнікі.

Стужка навiн
0