10:19 22 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.22
Відэамост з Анатолем Карпавым ў МПЦ Sputnik

Карпаў: інтарэсы Беларусі і Расіі дастаткова блізкія

© Sputnik / Виктор Толочко
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
3710

Расійскі шахматыст лічыць, што падтрыманне пастаянных кантактаў дапаможа праблемам дзвюх дзяржаў не разрастацца.

МІНСК, 22 сту - Sputnik. Расія і Беларусь былі побач гістарычна, і цяпер інтарэсы дзвюх дзяржаў дастаткова блізкія, адзначыў падчас тэлемосту ў МПЦ Sputnik Беларусь намеснік старшыні камітэта па міжнародных справах Дзяржаўнай думы РФ, вядомы шахматыст Анатоль Карпаў.

"Трэба падтрымліваць пастаянныя кантакты і не чакаць, калі праблема разрасцецца і дойдзе вось да такога ўзроўню. Калі мы ўвесь час у кантакце і ў працы, то, напэўна, гэта можа ў рабочым парадку вырашацца", - адзначыў Карпаў.

Таксама ён закрануў тэму гісторыі і сувязяў беларускага і расійскіх народаў, адзначыўшы, што іх пад сумнеў ніхто не ставіць.

Мінск і Масква апошнім часам актыўна абмяркоўваюць перспектывы саюзных адносін, у тым ліку фінансавыя пытанні, паглыбленне інтэграцыі і так званы падатковы манеўр, які на працягу будучых пяці гадоў плануе рэалізаваць Расія.

Поўную версію тэлемосту Мінск - Масква з Анатолем Карпавым глядзіце на відэа Sputnik.

Тэги:
Расія, Беларусь, Мінск, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь

Галоўныя тэмы