21:53 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Музычны крытык Дзмітрый Падбярэзскі

Падбярэзскі: паход у “Мінск-арэну” мяне прыніжае

© Фото: Budzma.org/Аляксандр Ждановіч
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
Беларуская музыка: ад панку да пост-барду (20)
11980

Пра завышаныя кошты квіткоў на канцэрты ў Беларусі і металашукальнік у Вялікім тэатры распавёў Sputnik музычны крытык Дзмітрый Падбярэзскі.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Падчас размовы карэспандэнтам было высветлена, што ўзровень арганізацыі музычных мерапрыемстваў у Беларусі пакідае жадаць лепшага, а асноўная частка беларускіх музыкаў лічыць сябе геніямі і разглядаюць заняткі музыкай пераважна як хобі.

Кошты і прапановы, ці чаму беларусы не ходзяць на канцэрты

Падчас размоваў з музычнымі экспертамі, крытыкамі і музыкамі часцяком даводзіцца чуць, что беларусы мала ходзяць на канцэрты. Беларускія музыкі кажуць, што не наведваюць менавіта іх выступленні, маўляў, лепей патраціць гэтыя грошы на квіток на сусветную зорку; музычныя ж крытыкі і арганізатары канцэртаў распавядаюць, што і на сусветных зорак людзі таксама ходзяць не так дружна, як маглі б, а таму гэтых самых зорак заклікаюць не так часта, а некаторыя з іх наогул да гэтага часу да Беларусі так і не даехалі.

"Я, шчыра кажучы, у вялікія залы на рок-канцэрты не хажу. Я меў магчымасць параўноўваць кошт квіткоў у Празе і на тыя ж калектывы ў Мінску. І я пераканаўся: чамусьці ў Празе квіткі на тых жа артыстаў у 2 а то і 3 разы танней, чым у нас. Там максімальны кошт, скажам, на лідэраў металічнага року кшталту "Манавару" — 35 даляраў. Вышэй у клубах коштаў няма", — кажа Падбярэзскі.

Суразмоўца Sputnik узгадаў як колькі гадоў таму размаўляў з арт-дырэкатарам клуба ў Празе Lucerna Music Bar. "Я яму сказаў, што да нас хутка прыязджае Nickelback. Ён зацікавіўся пра кошты на квіткі. Я сказаў, што максімальны кошт — 2 млн.  А ён спытаўся колькі гэта ў далярах. Я перавёў, тады гэта было пад 200 даляраў. Ён перапытаў мяне: "Колькі?", потым папрасіў напісаць і сказаў, што за такія грошы ніколі б не ўзяўся: "У мяне б публіка не прыйшла".

"Калі б я ў Празе хадзіў на ўсе канцэрты, то не толькі ўсю зарплату там бы пакінуў, я б яшчэ і застаўся павінен грошай. Там афішы проста неверагодныя".

На думку крытыка вялікія прапановы канцэртаў у Еўропе — адзін са складнікаў таго, што там няма такіх велізэрных коштаў на квіткі і ёсць з чаго выбраць. Суразмоўца Sputnik таксама адзначыў, што на кошт квіткоў таксама вельмі ўплывае арэнда залы, а ў Беларусі кошты на гэтую паслугу завышаныя.

Металашукальнік у Вялікім — гэта вар'яцтва

Падбярэзскі ўзгадвае, што клубы ў Празе невялічкія, кшталту нашага "Графіці", але яны чамусьці выжываюць і людзі ў іх з задавальненнем ходзяць. "Аднойчы ў "Люцэрне" я слухаў Роберта Крэя, амерыканскага блюзмэна і заплаціў я тады 650 крон. Гэта недзе 25 даляраў за білет".

Але што больш за ўсё здзівіў музычнага крытыка нават не танны кошт за квіток, а той факт, што перад уваходам на канцэрт выканаўцы такога ўзроўню няма ніякага фэйс-кантролю. Для беларуса, звыклага праходзіць па некалькі даглядаў, каб трапіць на канцэрт, гэта было сапраўды дзіўна.

"У іх проста не прынята прыносіць з сабой і пад сталом разліваць. Таму што піва там не дарагое і каштуе 2 даляры за літр. Але гэта чэшскае піва, а не 5 даляраў за беларускае. І таму там ніхто не стаіць на ўваходзе, аховы ніякай не бачна, ніхто ў цябе не правярае, што ты з сабой нясеш, што у цябе ў кішэнх".

Беларускай жа сталіцы да такога ўзроўню правядзення мерапрыемстваў яшчэ вельмі далёка. І звычка ставіць металашукальнікі і прыводзіць цэлую армію аховы на канцэрты, культурныя мерапрыемствы, таксама адбівае жаданне ў шматлікіх аматараў музыкі наведваць беларускія пляцоўкі.

  

"Яны так проста адбіваюць публіку. І ўжо шмат такіх людзей. Я адзін час хадзіў на баскетбол у "Мінск-Арэну", а потым мне надакучыла кожны раз з сябе здымаць рамень", — адзначае Падбярэзскі.

"Не люблю хадзіць і ў "Мінск-Арэну", і іншых гастралёраў таму што трэба ледзь не штаны з сябе здымаць. Гэта мяне асабіста прыніжае. Металашукальнік і ў Вялікім з'явіўся — вар'яцтва нейкае. Ужо на оперу трэба праз мінашукальнік ійсці. Да не пайду я ніколі на гэтую оперу".

Беларускія музыкі лічаць, што ўсё ведаюць

Трэцці складнік слабага наведвання канцэртаў — беларусы, якія, працуюць у музычнай сферы, яшчэ самі не гатовыя працаваць на Еўрапейскім узроўні. Беларуская музыка самабытная, якасная, своеасаблівая, ёй цікавяцца ў іншых краінах свету, але самі музыкі лічаць, што ўсё ведаюць і што ім няма над чым працаваць.

Падбярэзскі адзначае, што зараз значна пашырыўся стылёвы дыяпазон музыкі, якую прапануюць беларускія выканаўцы. За кошт гэтага асобныя калектывы, яны становяцца ў поравень са сваімі еўрапейскімі калегамі, выязжаюць за мяжу і там годна паказваюцца.

"Нажаль асноўная частка нашых музыкаў лічыць сябе геніямі ад нараджэння, што яны самі ўсё ведаюць, насамрэч, калі пачынаеш з імі размаўляць, яны практычна нічога не ведаюць".

"Яны лічаць, што яны самі ўсё могуць зрабіць, а калі пачынаеш у іх пытацца што вы зрабілі і як вы зрабілі, аказваецца, што яны практычна нічога не ўмеюць рабіць, калі ім прапануеш паслугі, яны да гэтага не гатовыя працаваць на тым узроўні, які прыняты ва ўсёй Еўропе, які апрабаваны", — адзначыў суразмоўца Sputnik.  

"За кошт музыкі ў нас выжывае 5-7 адсодкаў тых, хто пастаянна працуе на сцэне. Для астатніх музыка — гэта хобі. А калі гэта хобі — гэта самадзейнасць", — дадаў музычны крытык. 

Тэмы:
Беларуская музыка: ад панку да пост-барду (20)
Тэги:
Музычныя жанры, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Дзмітрый Падбярэзскі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы