23:21 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Святлана Алексіевіч

Алексіевіч упершыню пасля Нобелеўскай прэміі выступіла ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
4020

З самым вядомым сучасным беларускім пісьменнікам прыйшло пагутарыць шмат людзей – ад апазіцыйных палітыкаў да бізнесменаў і студэнтаў.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Сустрэча са Святланай Алексіевіч прайшла ў чацвер у малой зале Палаца рэспублікі.

Вядомы беларускі празаік атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год. Нобелеўскі камітэт прысудзіў пісьменніцы прэмію з фармулёўкай "за яе поліфанічныя сачыненні — манумент пакут і мужнасці ў наш час".

Адразу пасля абвяшчэння аб прысуджэнні прэміі Алексіевіч дала прэс-канферэнцыю ў Мінску, многія прыхільнікі сустракалі яе ў аэрапорце, калі яна вярнулася з Швецыі пасля ўручэння ўзнагароды, але ў сталіцы пісьменніца не выступала.

Сустрэча з Алексіевіч прайшла ў чацвер у малой зале Палаца Рэспублікі, арганізавалі яе пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. Прайсці на сустрэчу можна было толькі па запрашэнні і папярэдняй рэгістрацыі. Сярод гасцей — і культуролаг Юлія Чарняўская, і экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч, і бізнесмен Юрый Зісер. Змаглі пабачыць нобелеўскага лаўрэата і студэнты.

Сустрэча будавалася вакол чытання гасцей сустрэчы урыўкаў з твораў Алексіевіч, а таксама адказаў пісьменніцы на пытанні. Алексіевіч зноў выказалася пра праблему "чырвонага чалавека", разважыла пра жыццё і распавяла аб кнізе, над якой зараз працуе.

"Я пішу зараз кнігу пра каханне. І мне прапанавалі ўключыць туды гісторыю Раісы і Міхаіла Гарбачовых… Але я адмовілася. Я не адмоўлюся ад ідэі "маленькага чалавека", — сказала пісьменніца.

Прэзентавалі на сустрэчы і кнігу "Алексіевіч на Свабодзе" — зборнік інтэрв'ю пісьменніцы і матэрыялаў пра яе. Укладальнікам кнігі выступіў журналіст і публіцыст Сяргей Навумчык. Алексіевіч — першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў гісторыі Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 10 снежня, узнагароду пісьменніцы ўручыў кароль Швецыі Густаў XVI.

"Нобелеўская прэмія існуе асобна, а я — асобна", — адзначыла Алексіевіч, заявіўшы, што стамілася ад шматлікіх інтэрв'ю і такой вялікай увагі. Святлана Алексіевіч зрабіла гасцям сустрэчы прывабную прапанову: пісьменніца выказала гатоўнасць пагутарыць з кожным ахвочым не толькі аб літаратурнай творчасці, але і пра каханне.

Тэги:
Літаратура, Святлана Алексіевіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы