12:51 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Алімпійскі чэмпіён Леанід Гейштар

Леанід Гейштар гатовы несці беларускі сцяг у Рыа

© Sputnik/ Мария Амелина
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
2430

Сёлетні год для Леанід Гейштара – юбілейны. Алімпійскаму чэмпіёну ў кастрычніку споўніцца 80, а не скажаш. Ён не па гадах жвава падымае пудовую гіру, а калі зноў садзіцца ў човен, то грабе так, што пазайздросцяць 20-гадовыя.

Ганна Сакалова, Sputnik.

Алімпіяда. Рым. Возера Альбана. 1960-ы год. Нікому не вядомы экіпаж весляроў на каноэ-двойцы з Савецкага Саюза фінішаваў першым. На дыстанцыі 1000 метраў "цёмныя конікі" вырвалі ў італьянцаў тры секунды. Для нашай краіны гэтыя медалі асабліва дарогія, таму што заграбны Леанід Гейштар з Гомеля і яго напарнік Сяргей Макаранка з Брэста здабылі першае ў гісторыі Беларусі алімпійскае золата.

Олимпиада-60: озеро Альбано, триумфальный финиш советских каноистов
© Фото: из личного архива Леонида Гейштора
Алімпіяда-60. Возера Альбана. Трыумфальны фініш савецкіх канаістаў.

"Але ж гэтых медалёў магло не быць. "Наверсе" да апошняга цягнулі з нашай адпраўкай у Рым. Не ўпадабалі яны, бачыце, маё прозвішча", — загадкава ўсміхаецца алімпіец Гейштар і прапануе карэспандэнтам Sputnik перад доўгай размовай "змачыць горла" гарбатай. Спіртнога і цыгарэт у яго хаце няма. Поўны ЗЛЖ.

Леанід Рыгоравіч памятае тую гонку, нібы гэта было ўчора:

"У фінале дзевяць каноэ-двоек. Гучыць "ау-редзі-гоў", і ў каго-небудзь з супернікаў здаюць нервы. Фальстарт. Пяць хвілін перапынку. Новы выбух пісталета. Мы ідзем па трэцяй дарожцы. Я грабу без аглядкі. Праходзім 500 метраў. Мы ў лідэрах, але вырашаем падналегчы. Бліжэй да фінішу адрываемся ад італьянцаў у паўтара корпуса. Раптам вясло Макаранка правалілася. Магло здарыцца непапраўнае, але абышлося. Перамога наша! Гэта было 29 жніўня 1960 году ў 16 гадзін 8 хвілін і 17 секунд".

Квартира олимпийского чемпиона Гейштора напоминает музей
© Sputnik/ Мария Амелина
Кватэра алімпійскага чэмпіёна Гейштара нагадвае музей.

Аб мінулым трыўмфе нагадваюць дзесяткі артэфактаў у двухпакаёвай кватэры алімпійца. Ён захаваў плаўкі, капялюшык, вясло, парадны алімпійскі касцюм, нават багажную бірку з рымскага аэрапорта. Кажа, гэта трэба для гісторыі.

"Не, напішыце "для краіны", гонар якой я абараняў да Алімпіяды ў Мехіка, куды мяне ў выніку не пусцілі", — пахмурнее раптам легенда спорту, але праз секунду зноў усміхаецца…

Гісторыю жыцця і шляху ў спорт славутага спартсмена даведаецеся з матэрыяла на рускамоўнай версіі Sputnik.

Тэги:
Грэбля на байдарках і каноэ, Леанід Гейштар, Гомель
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы