21:25 21 красавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.28
Міхась Шавыркін з унучкай

Пайшоў з жыцця Міхась Шавыркін

© Photo : з акаунта ў ФБ дачкі Міраславы
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
123 0 0

Не стала журналіста, аўтара пазнавальных кніг для дзяцей, адданага рупліўца беларускай справы.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Памёр Міхась Шавыркін — пра гэта паведаміла дачка журналіста Міраслава Шавыркіна ў сваім акаунце на Фэйсбуку.

На працягу амаль дваццаці гадоў (з 1987 да 2006 года) Міхась Шавыркін узначальваў часопіс "Роднае слова", аб'ядноўваючы вакол выдання найлепшыя творчыя сілы Беларусі — што дазволіла стварыць выданне найвышэйшага прафесійнага ўзроўню. Кожны выпуск "Роднага слова" стаўся міні-энцыклапедыяй, найпершым дапаможнікам не толькі беларускім настаўнікам, але ўсім, хто цікавіўся пытаннямі культуры, гісторыі, літаратуры Беларусі.

Гэта быў чалавек, які вельмі любіў спяваць і ведаў безліч беларускіх песень. Яго захапленне займела шматгадовую прапіску ў газеце "Звязда", дзе Міхась Шавыркін на працягу доўгага часу вёў песенную рубрыку — падаючы для чытачоў тэкст, ноты песні, а таксама гісторыю яе стварэння, расповед пра стваральнікаў у выпадку, калі гэта была аўтарская песня.

У апошнія гады ў выдавецкім доме "Звязда" выйшаў і шэраг прыродазнаўчых кніг для дзяцей, а ў "Мастацкай літаратуры" у суаўтарстве з мастаком Уладзімірам Сулкоўскім — шэраг кніжак-карцінак для дзяцей пра беларускіх пісьменнікаў-класікаў.

Міхась Шавыркін — чалавек, які гуртаваў вакол сябе людзей і аб'ядноўваў — дзеля служэння Беларусі.

Развітанне з Міхасём Шавыркіным адбудзецца 7 ліпеня ў крэматорыі на Паўночных могілках.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь

Галоўныя тэмы