09:21 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Віртуальнае знаёмства з Міхаілам Савіцкім

© Sputnik/ Руслан Кривобок
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
1210

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўжо запісана каля 80 дыскаў, на якіх "у лічбе" выкладзены выданні па выяўленчым мастацтве, архітэктуры, віртуальныя падарожжы па музеях свету, даведнікі і, канечне, электронныя выданні.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. З 13 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрыла для прагляду карыстальнікаў пастаянна дзеючую віртуальную выставу, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010).

Цяпер для таго каб даведацца пра жыццёвы і творчы шлях аднаго з выбітных беларускіх жывапісцаў, прадстаўніка "суровага стылю", не абавязкова ісці ў музей. Дастакова толькі зайсці на віртуальную старонку музея "Споведзь мужнасці і любові", каб пазнаёміцца з кароткай біяграфіяй Савіцкага; яго асноўнымі працамі, у тым ліку — ўражлівай і незабыўнай серыяй карцін "Лічбы на сэрцы"; кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць мастака; ілюстрацыямі Міхаіла Андрэевіча да дзіцячых кніг. Дапаўняюць выставу шматлікія фатаграфіі.

Наогул гэта не першы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі. З 25 студзеня працуе віртуальная выстава "Электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі". У экспазіцыі прадстаўлены аўдыякнігі, электронныя энцыклапедыі, мастацкія фільмы, спектаклі і іншыя электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта каля 80 дыскаў, якія сістэматызаваны ў восем тэматычных раздзелаў. Сярод іх выданні па выяўленчым мастацтве, архітэктуры, віртуальныя падарожжы па музеях свету, даведнікі па Беларусі і іншая цікавая інфармацыя.

Асаблівае месца займае раздзел, прысвечаны электронным выданням, створаным спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэги:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Міхаіл Савіцкі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы