Антон Бархаткоў маляваў Крэмль і трапіў у НКУС

© Sputnik / Вольга КараленкаЛарыса Мятлеўская ля любімай карціны Антона Бархаткова
Ларыса Мятлеўская ля любімай карціны Антона Бархаткова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каб стаць мастаком, Антон Бархаткоў сышоў з дому і доўгі час быў беспрытульнікам. Карэспандэнт Sputnik Ларыса Мятлеўская ўзгадвае цікавыя факты з яго біяграфіі.

 

 

Беларуская вёска ў майстра адлюстравана выключна этнаграфічна, што само па сабе мае вялікую каштоўнасць для ўсіх, хто любіць Беларусь.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяІ здымкі карцін Бархаткова ўпрыгожаць любую кватэру
Антон Бархаткоў маляваў Крэмль і трапіў у НКУС - Sputnik Беларусь
І здымкі карцін Бархаткова ўпрыгожаць любую кватэру

Несумненна, яе ўсім сэрцам любіў і Антон Стэфанавіч, які нарадзіўся ў 1917 годзе ў вёсцы Шчаглоўка на Магілёўшчыне ў беднай сялянскіай сям'і. Антось рана зведаў горкі сірочы хлеб, бо бацька, вярнуўшыся з Першай сусветнай вайны, хутка памёр, атручаны газамі пад Варшавай. Маці другі раз пабралася шлюбам і нарадзіла яшчэ шмат дзяцей, і хоць айчым быў вельмі добрым чалавекам і шкадаваў пасынка, усё ж яму даводзілася шмат дапамагаць па гаспадарцы. А яшчэ моцна хацелася вучыцца. І ён апантана вучыўся амаль усё жыццё. Гэта была непераадольная прага.

Кажуць, што маленства — вельмі важны перыяд у фарміраванні чалавека. Падзеі гэтага часу застаюцца ў памяці назаўжды. Ад нараджэння Антосю шанцавала на добрых, разумных людзей. Быў добры айчым, які адправіў хлопчыка вучыцца ў пачатковую і сямігадовую школу, быў любімы настаўнік, які ў сваёй хаце пасля заняткаў чытаў дзецям Лермантава і Коласа. Аднойчы пабачыўшы ў яго карціны, хлопчык загарэўся навучыцца маляваць.

А яшчэ ў вёску часта прыязджаў чалавек, які працаваў на той час у Маскве. Ад яго Антось даведаўся, што там можна вывучыцца на мастака.

Уцёк з хаты і трапіў у беспрытульнікі

Калі хлопцу споўнілася 14 гадоў, ён вырашыў пакінуць матчыну хату. Назбіраўшы ягад у лесе, прадаў іх начальніку чыгуначнай станцыі і на тыя грошы купіў білет да Масквы. А ў сталіцы адразу на вакзале трапіў у спецпрыёмнік для беспрытульнікаў.

І тут яму таксама пашанцавала, сціплы кемлівы хлопец у хуткім часе стаў прыёмным сынам камандзіра спецыяльнай чыгуначнай вайсковай часці, якая вяла барадзьбу з беспрытульніцтвам. Калі б не гэты добры чалавек, Хафіз Хацібавіч Валееў (татарын па нацыянальнасці), хто ведае, што магло стацца з будучым мастаком у вялікай Маскве?

Праз усё жыццё пранёс Антось пачуццё павагі да гэтага чалавека і ніколі не забываўся наведваць сям'ю свайго апекуна, хоць сам Валееў загінуў у першыя дні Вялікай Айчыннай.

Але гэта было пазней. А тады ён вучыўся дзе мог: на рабфаку, на архітэктара, на авіятара. Але мары стаць мастаком не здрадзіў.

За малюнак Крамля — ў НКУС

Кожную вольную хвіліну хлопец з сябрам па беспрытульніцтву, узлезшы на дах аднаго з маскоўскіх дамоў, маляваў Маскву. Тут жа на гарышчы арганізавалі сабе майстэрню, а малюнкі прадавалі салдатам, каб за выручаныя грошы схадзіць у кіно. Гэта цягнулася да той пары, пакуль аднойчы з таго гарышча падлеткаў не зняла НКУС. Хлопцы з вышыні птушынага палёту малявалі Крэмль.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКарціна "Вясковае" Антона Бархаткова
Антон Бархаткоў маляваў Крэмль і трапіў у НКУС - Sputnik Беларусь
Карціна "Вясковае" Антона Бархаткова

І зноў яму пашанцавала: разабраліся, пашкадавалі і адпусцілі.

"Тут я адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым"

Нарэшце здзейснілася мара — малады чалавек паступіў у Маскоўскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1940-м годзе, атрымаўшы выдатную мастацкую адукацыю.

Каб завершыць навучанне і не быць прызваным у войска, нават давялося скінуць два гады ў даце нараджэння. Гэта атрымалася, таму што ў тыя часы шмат у каго не было ніякіх дакументаў увогуле і даты пісаліся са слоў і па знешнім выглядзе.

Пра гэты перыяд свайго жыцця мастак узгадваў: "Тут я адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым, у сваім асяродку, як рыба ў вадзе. Здавалася, што больш мне нічога не патрэбна". Гэту бясконцую прагу да творчасці Антон Бархаткоў пранёс праз усё жыццё. А ў Маскву ён вернецца пасля вайны, каб яшчэ раз вучыцца.

За партрэт Сталіна трапіў на губу

Пасля заканчэння вучылішча Антось быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію, дзе працягваў маляваць. Прыбыўшы па месцу службы ў Варашылаўград, заўважыў, што ў часці няма добрага партрэта правадыра, і папрасіўшы адну лішнюю прасціню, намаляваў на ёй аднойчы партрэт Сталіна.

Чатыры гадзіны адсутнасці былі заўважаны і па вяртанні навабранца пасадзілі на губу, але пабачыўшы, за што пасадзілі, хутка адпусцілі.

Партрэт быў вельмі добры, таму ў Антося з'явілася магчымасць і надалей займацца любімай справай. Яго нават камандзіравалі ў Маскву за фарбамі, і ён напісаў некалькі партрэтаў, якія ў хуткім часе адправілі ў Харкаў на выставу армейскіх мастакоў. Гэта была першая ў яго жыцці выстава, а карціны паглынула вайна, якая ў хуткім часе пачалася.

Далей была вайна

Вайна застала яго на Палтаўшчыне. Цяжкія баі, гібель таварышаў, акружэнне — усё гэта давялося перажыць і мець мужнасць выжыць. Праз усю Украіну Антось пешшу ішоў да родных мясцін, дзе далучыўся да партызанскага руху ў атрадзе "За родную Беларусь", выконваючы самыя складаныя баявыя задачы.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПартрэт Антона Бархаткова
Антон Бархаткоў маляваў Крэмль і трапіў у НКУС - Sputnik Беларусь
Партрэт Антона Бархаткова

Не гледзячы на ваенны час культурнае жыццё ў савецкай краіне не згасала, а перамогі на фронце давалі ўпэўненасць, што вайна хутка скончыцца. Здымаліся мастацкія фільмы, друкаваліся кнігі, артысты давалі франтавыя канцэрты, а ў Маскве Траццякоўская галерэя працягвала арганізоўваць выставы. Адна з іх была прысвечана 25-цігоддзю ўтварэння Беларусі. Гэта выстава стала культурнай падзеяй для краіны і шчаслівай для лёсу маладога мастака. Ён быў прызначаны дырэктарам гэтай выставы і акрамя вялікай адказнасці атрымаў магчымасць пазнаёміцца з беларускімі мастакамі і скульптарамі, творы якіх пасля ўвайшлі ў скарбонку культурнай спадчыны Беларусі.

Першыя цаглінкі ў падмурак мастацкага музея

У Мінску чакала праца ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны, у будынку якога размяшчаўся і Мастацкі музей. Яго дырэктар Алена Аладава актыўна фарміравала фонды. З успамінаў мастака:

"Яна запрасіла мяне і папрасіла прывезці з Масквы беларускую выставу… Загрузіўшы карціны і скульптуры ў вагон, прывезлі ў Мінск. Гэтыя творы і ляглі ў аснову збору нашага Мастацкага музея".

За што Антось атрымаў мянушку Рэмбрандт

Праз некалькі год прага да навучання зноў прывяла Антося ў Маскву.Толькі цяпер ён стаў студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута імя В. І. Сурыкава. Выключны прафесарскі склад. Сярод іх А. Фаворская, якая аднойчы заўважыла, падышоўшы да халста А. Бархаткова: "Добра, толькі не чарніце, больш колерам малюйце". Калі яна пайшла з аўдыторыі, Антось сярдзіта прамовіў: "Рэмбрандт адной чорнай фарбай маляваў, і які майстра, з сусветным імем!" І раптам адзін з аднакурснікаў з усмешкай выгукнуў: "Эй, Рэбрандт!"

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКарціна Бархаткова "Зімовая раніца"
Антон Бархаткоў маляваў Крэмль і трапіў у НКУС - Sputnik Беларусь
Карціна Бархаткова "Зімовая раніца"

На наступны дзень усе сцены былі ў партрэтах Антося, намаляваных падобным да Рэмбрандта. Так мянушка прыстала на ўсё жыццё. І ўсё ж праз гады мастак Р. Кобазеў намаляваў яго партрэт "Рэмбрандт Ван-Рэйн, жывапісец, сын млынара". Ці не праўда, у гэтым ёсць нешта неспасцігальнае? Гэта я пра лёс і тыя шляхі, якія, магчыма, Бог малюе кожнаму з нас яшчэ да нашага нараджэння. "Антось Бархаткоў, жывапісец, сын селяніна".

Пісаць яго вучылі выбітныя настаўнікі яшчэ ў юнацтве. Пра аднаго з іх, П. І. Пятровічава, дарэчы, любімага вучня Левітана, студэнты казалі: "Работы яго мы не глядзелі, а "нюхалі", вывучаючы кожны мазок — хацелася разгадаць таямніцу. Эцюды Пятра Іванавіча вылучалі жывое пачуццё прыроды, хараство колеравай сугучнасці — ён быў для нас маг і чараўнік, які ўмеў замешваць такія фарбы, якія пераўтвараліся ў подых прыроды, пахі кветак…"

Стужка навiн
0