23:40 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
1611

Аб прычынах смерці расійскага акцёра не паведамляецца, калегі Пятрэнка смуткуюць разам з яго роднымі і блізкімі.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Акцёр тэатр і кіно, народны артыст Расіі Аляксей Пятрэнка памёр на 79-м годзе жыцця, паведамляецца на сайце Саюза кінематаграфістаў Расіі.

"22 лютага 2017 года раптоўна памёр выдатны рускі акцёр Аляксей Пятрэнка", — гаворыцца ў паведамленні. У Саюзе кінематаграфістаў адзначылі, што смуткуюць разам з родным і блізкім расійскага акцёра. "Калегі Аляксея Васільевіча прыносяць шчырыя спачуванні яго родным", — дадалі ў арганізацыі.

Пятрэнка нарадзіўся 26 сакавіка 1938 года ў сяле Чамеры Чарнігаўскай вобласці на Украіне. З 1964 па 1978 гады іграў у Ленінградскім тэатры ім. Ленсавета, з 1977 года выступаў на сцэне Маскоўскага драматычнага тэатра на Малой Броннай, а з 1978 — на сцэне МХАТа. У кіно ён пачаў здымацца з 1967 года. Візітнай карткай акцёра стала роля Рыгора Распуціна ў фільме Элема Клімава "Агонія" (1974-1981). Фільмаграфія Аляксея Васільевіча налічвае каля 80 карцін, у тым ліку "Кароль Лір", "Дваццаць дзён без вайны", "Ключ без права перадачы", "Сказ пра тое, як цар Пётр арапа жаніў", "ТАСС упаўнаважаны заявіць", "Доктар Жывага", "Успаміны пра Шэрлака Холмса", "Стомленыя сонцам 2: Прадстаянне" і іншыя.

Пятрэнка атрымаў званні Заслужанага артыста РСФСР (1984 г.) і Народнага артыста РСФСР (1988), званне Народнага артыста Украіны (1999). У 1998 годзе быў узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Айчынай" IV ступені. У 1999 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі РФ у галіне літаратуры і мастацтва (за фільм "Сібірскі цырульнік"). 26 ліпеня 2010 году Аляксей Пятрэнка увайшоў у Патрыяршы савет РПЦ па культуры.

Тэги:
Кіно, Аляксей Пятрэнка, Расія

Галоўныя тэмы