06:49 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Алесь Адамовіч, архіўнае фота

Алесь Адамовіч: у "вогненнай вёсцы" будзе створаны музей

© Sputnik/ Абелин
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
1112

Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч пералічылы на стварэнне музея Алеся Адамовіча 5 тысяч долараў.

МІНСК, 26 лют — Sputnik. У Бабруйкім раёне мяркуюць стварыць музей Алеся Адамовіча. Абвешчаны збор грошай, якія будуць накіраваны на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыю драўлянага будынка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна, які ў гады вайны з'яўляўся явачнай кватэрай партызан і быў апісаны ў адным з твораў пісьменніка.

На выраб праектна-каштарыснай дакументацыі неабходна каля 12 тысяч рублёў.

Алесь Адамовіч — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён аўтар вядомых кніг пра вайну "Вайна пад стрэхамі", "Сыны ідуць у бой", "Я з вогненнай вёскі".

Пісьменнік нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Мінская вобласць. Але з 1928 года пражываў у вёсцы Глуша на Бабруйшчыне.

Усе, хто жадае ўвекавечыць памяць пра беларускага пісьменніка і падтрымаць задуму бабруйчан, могуць пералічыць сродкі на разліковы рахунак 3642129272326 у філіяле 703 ААТ СБ "Беларусбанк", код 760, г. Бабруйск, УНП 701226324. Прызначэнне плацяжу "Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў п. Глуша пад музей А. Адамовіча".

Тэги:
Алесь Адамовіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы