13:48 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
8020

Беларускі паэт нарадзіўся 6 мая 1904 года і пражыў толькі 25 гадоў.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Нарадзіўся паэт у сям'і малазямельных сялян Адама Емяльянавіча і Ганны Міхайлаўны. Спакон вечнаю сялібаю роду Трусаў была вёска Старое Сяло, але незадоўга да нараджэння Паўлюка вёска згарэла праз навальніцу і сям'я адбудавалася ў найбліжэйшым Нізку.

Паўлюк Трус рос у сям'і не адзін — у яго быў брат Міхась і сёстры Марыя і Вера. З маленцтва будучы паэт дапамагаў па гаспадарцы і першым з дзяцей пачаў парабкаваць. У дзесяць гадоў ён ужо хадзіў за бараною, крыху пазней вазіў з бацькам узімку лес да Вусы на сплаў, у дванаццаць браў першыя ўрокі аратага, у пятнаццаць дапамагаў пры касьбе.

Першую адукацыю паэт атрымаў у вясковай школе, дзе таксама спяваў у хоры і маляваў вясковыя краявіды.

Пазней Паўлюк Трус паступіў у пэдагагічны тэхнікум у Мінску. Наведваў лекцыі Я. Коласа, М. Грамыкі, А. Круталевіча, В. Баташэвіча, М. Рыдзеўскага, У. Ігнатоўскага, сустракаўся з Янкам Купалам. Быў пастаянным удзельнікам студэнцкага хору. Наладжваў пастаноўкі п'есаў, быў акторам, маляваў дэкарацыі.

У 1925 прыняты ў літаратурнае аб'яднанне "Маладняк". Раз на тыдзень наведваў паэтычную студыю, дзе слухаў лекцыі Адама Бабарэкі. Наведваў школы і рабочыя клюбы, прымаў удзел у літаратурных дыскусіях. У гэтым жа годзе ўдзельнічаў у першым з'едзе літаратурнага аб'яднання "Маладняк" і быў абраным у яго сакратарыят.

У 1927 годзе пераехаў на працу на Гомельшчыну, якую толькі далучылі да БССР, дзе займаўся рэдакцыйнай і асветніцкай дзейнасцю.

"Калі я стаў сустракацца з людзьмі, якія не ведаюць і нават не хочуць прызнаць, што існуе нейкая Беларусь, не гаворачы ўжо аб яе багатым гістарычным мінулым, то гэта яшчэ больш надавала мне ахвоты абудзіць у людзей забытую імі нацыянальную свядомасць, абудзіць сярод іх любасць да Беларусі, у прыватнасці да беларускае мовы і літаратуры", — казаў пра сваю дзейнасць паэт.

У верасні 1928 стаў студэнтам літаратурна-лінгвістычнага аддзялення пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Узімку 1928 жыў у пакойчыку Міколы Хведаровіча на вул. Шпітальнай. Пасля знайшоў сабе кватэру ў раёне сучаснай Серабранкі. Узімку 1929 уладкаваўся на працу ў Беларускі радыёкамітэт як супрацоўнік літаратурнай рэдакцыі.

Пасля здачы экзамэнацыйнай сэсіі за першы курс улетку 1929, пагасціўшы ў Нізку, адправіўся ў падарожжа па Магілёўшчыне і вярнуўся ў Мінск у сярэдзіне жніўня. Па дарозе дамоў адчуў, як штохвілінна мацнеюць сымптомы невядомай хваробы. Наведаў сяброў, якія адпачывалі ў Ждановічах пад Мінскам. Адчуўшы сябе зусім кепска, пакінуў Ждановічы і пехатаю дабраўся да гарадзкой бальніцы, ужо з высокай тэмпэратурай. Выратаваць паэта лекарам не ўдалося.

Не стала паэта 30 жніўня 1929 ад тыфу ва ўзросце дваццаці пяці гадоў. 

Тэги:
Паэзія, падзеі і даты, Паўлюк Трус, Беларусь

Галоўныя тэмы