03:11 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко

Тэніс і ровар: міністр распавёў аб сваіх спартыўных прыхільнасцях

© Sputnik / Владимир Нестерович
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
910

Міністр спорту і турызму Беларусі часта ідзе на працу пешшу, пераадольваючы адлегласць у тры кіламетры.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко прызнаўся ў эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik, што ён вялікі прыхільнік пешых прагулак, тэніса, басейна і ровара.     

На працу ён часцяком дабіраецца пешшу. Прызнаецца, што ў яго абавязкі як бацькі ўваходзіць дастаўка дзіцяці ў школу. Ад яе да працы — 2,5-3 кіламетры, якія імкнецца пераадолець без дапамогі "чатырох колаў".

"Такія прагулкі дапамагаюць сабрацца з думкамі, спланаваць працоўны дзень. Тым больш у нас вельмі прыгожы горад. З задавальненнем адзначаю, колькі людзей рознага ўзросту ў тым жа парку Горкага займаецца фізкультурай", — заўважыў ён.

У вольны час міністр захапляецца тэнісам, плавае ў басейне, ездзіць на ровары. На велапрагулкі ён імкнецца выязджаць разам з усёй сям'ёй. У якасці гледача Шамко сочыць за гульнявымі відамі спорту, асабліва за выступленнямі беларускіх каманд.    

Тэги:
Міністэрства спорту і турызму РБ, Аляксандр Шамко, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы