07:10 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Святлана Алексіевіч

Жаночы твар беларускай літаратуры: Святлана Алексіевіч адзначае юбілей

© Sputnik / Виктор Толочко
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
5830

Таленавітай пісьменніцы, лаўрэату Нобелеўскай прэміі 31 мая спаўняецца 70 гадоў.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ва ўкраінскім Івана-Франкаўску ў 1948 годзе ў сям'і вайскоўца.

Пасля таго, як яе бацька быў дэмабілізаваны з войска, уся сям'я пераехала ў Беларусь, дзе Святлана жыве і сёння.

У 60-х працавала выхавальніцай у школе-інтэрнаце ў горадзе Нароўля. Школу будучая пісьменніца скончыла з дзевяццю тройкамі. Па заканчэнні навучальнай установы Алексіевіч працавала карэспандэнтам у раённай газеце. Таксама была настаўнікам нямецкай мовы ў Мазырскім раёне. У 1967 годзе паступіла ў БДУ на факультэт журналістыкі.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Алексіевіч год прапрацавала ў Бярозе ў газеце "Маяк камунізму". Пасля да 1976 года працавала ў Мінску ў "Сельскай газеце". З 1976 па 1984 год Алексіевіч была карэспандэнтам і загадчыкам аддзела нарыса і публіцыстыкі ў "Нёмане" — часопісе Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сама Святлана кажа, што яе маці — украінка, бацька — беларус, а культура — руская.

Літаратура

Літаратурным дэбютам Алексіевіч стала кніга "Я з'ехаў з вёскі", напісаная ў 1975-м, а падрыхтаваная да друку ў 1976 годзе. А першай апублікаванай кнігай стала "У вайны не жаночы твар", напісаная ў 1983 годзе. Далей былі "Апошнія сведкі: кніга недзіцячых апавяданняў" 1985 года, "Цынкавыя хлопчыкі", напісаныя ў 89-м.

У дзевяностых выйшлі кнігі "Зачараваныя смерццю" (1993) і "Чарнобыльская малітва" (1997), агульны тыраж замежных выданняў якой склаў больш за чатыры мільёны асобнікаў. Акрамя таго, у канцы 90-х гадоў Алексіевіч пачала кнігу "Цудоўны алень вечнага палявання", над якой вядзе працу да гэтага часу.

У 2013 годзе свет убачыла апошняя на дадзены момант кніга "Час second-hand".

Святлана Алексіевіч працуе ў жанры нон-фікшн. Усе яе кнігі заснаваныя на рэальных дыялогах з людзьмі, наўпрост звязаных з тэматыкай твора аўтара.

Меркаванні экспертаў, чытачоў і прэсы пра кнігі Святланы Алексіевіч разыходзяцца: адны лічаць, што творы Алексіевіч падымаюць складаныя філасофскія пытанні, іншыя называюць аўтара спекулянткай. Аднак не толькі творчасць, але і выказванні самой Святланы Алексіевіч рэгулярна выклікаюць рэзананс у грамадстве.

У пачатку двухтысячных Алексіевіч эмігравала — жыла ў Германіі, Францыі і Італіі. З 2013 года пісьменніца жыве ў Беларусі.

Узнагароды

У розныя гады Святлана Алексіевіч стала ўладальніцай такіх узнагарод, як прыз чытацкіх сімпатый па выніках чытацкага галасавання прэміі "Вялікая кніга", прэмія Андрэя Сіняўскага "за высакароднасць у літаратуры", расійская незалежная прэмія "Трыумф", а таксама залаты медаль конкурсу "Брэнд года-2013". Акрамя таго, у 2014 годзе Алексіевіч атрымала званне афіцэра французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры.

На рахунку Святланы Алексіевіч мноства замежных узнагарод: прэмія Рэмарка, Нацыянальная прэмія крытыкі, прэмія Курта Тухольскага "За мужнасць і годнасць у літаратуры", Лейпцыгская кніжная прэмія "За ўклад у еўрапейскае ўзаемаразуменне", нямецкая прэмія "За лепшую палітычную кнігу", прэмія імя Гердэра. У 2013 годзе Алексіевіч стала лаўрэатам Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў.

У 2013 і 2014 гадах уваходзіла ў лік намінантаў на Нобелеўскую прэмію.

8 кастрычніка 2015 года Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за "тэксты, якія з'яўляюцца помнікам пакуты і мужнасці ў наш час". Яна стала першым беларускім аўтарам, які быў ганараваны прэстыжнай міжнароднай прэміяй.

По теме

Алексіевіч прафінансавала выданне біяграфіі Уладзіміра Дубоўкі
Марыя Шарапава ўслед за Сарай Джэсікай Паркер перачытвае Алексіевіч
"Злыдні на тыдні": як Талстая і Алексіевіч пасварыліся ў сацсетках
Святлана Алексіевіч: я Twitter не вяду
Алексіевіч як дэтэктар хлусні: пісьменніцу прадставілі каралю
Святлане Алексіевіч уручылі Нобелеўскую прэмію
Тэги:
юбілей, Святлана Алексіевіч

Галоўныя тэмы