23:22 06 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.75
  • 100 RUB3.40
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Уладзімір Холад правёў у Брэсце ўжо 9 рэканструкцый апошняга мірнага дня напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай. А ў асабістай калекцыі берасцейца захоўваецца амаль 600 камплектаў гістарычнай ваеннай формы.

Брэсцкі рэканструктар Уладзімір Холад "варыцца" ў ваеннай тэме з юных гадоў. Гісторык дасканала вывучыў баявую гісторыю родных мясцін, а падлеткавае захапленне салдацкай формай ператварыў у стыль жыцця. Карэспандэнт Sputnik Арцём Кір'янаў на свае вочы пабачыў месцы баёў ля Белага возера і высветліў, якія таямніцы захоўвае гэтая параненая вайной зямля.

Хобі родам з дзяцінства

Лесу ў ваколіцах Белага возера ў 30 кіламетрах ад Брэста Уладзіміру Холаду знаёмыя з ранніх гадоў. Берасцеец па нараджэнні, сваё дзяцінства ён правёў у вёсцы Дубіца непадалёк, дзе нарадзіліся яго прадзед і дзед. Суседняя Прыбарава - радзіма продкаў Уладзіміра па лініі маці.

На церкви в Страдечи красноармейцы оборудовали наблюдательный пункт
© Sputnik Артем Кирьянов
На цэркве ў Страдзечы чырвонаармейцы абсталявалі назіральны пункт

"Хоць я з горада, летам жыў у вёсцы пастаянна. Па сутнасці, тут і вырас. Магу кошык сплесці, лыжку з дрэва выразаць. Малы быў, дома сядзець не хацелася. Вось мы тут з сябрамі ўсюды і бегалі. Таму ведаю ўсе сцежкі, лясныя дарогі", - распавядае спадар Уладзімір.

Родам з дзяцінства і цікавасць берасцейца да Вялікай Айчыннай. Для гэтай мясцовасці захапленне ня дзіўнае. Менавіта ў ваколіцах Дубіца 22 чэрвеня 1941-га завязаліся першыя баі новай вялікай вайны.

"Балазе было адразу дзве вёскі, дзе жыло шмат сведак тых падзей. З размоваў у мяне паступова складвалася агульная карціна той вайны. Хоць аднагодкі казалі: навошта табе гэтае трызненне - са старымі размаўляць?" - згадвае берасцеец.

Эта старая булыжная дорога помнит наступление Вермахта 22 июня 1941-го
© Sputnik Артем Кирьянов
Гэтая старая брукаваная дарога памятае наступ Вермахта 22 чэрвеня 1941-га

Таму, працягвае Уладзімір, у яго бібліятэчным фармуляры былі спрэс кнігі пра вайну. Дзіцем ён любіў збіраць мадэлі ваеннай тэхнікі, глядзець фільмы пра вайну. А пасталеўшы, берасцеец зацікавіўся салдацкай і афіцэрскай формай.
"Усё дзяцінства я ў гэтым варыўся. І дзед працаваў у крэпасці, мяне маленькім часта туды прыводзілі. Калі ты з дзяцінства расцеш у гэтых сценах, становішся, можна сказаць, чалавекам вайны", - дадае суразмоўца Sputnik.

"Форма каштоўная не сама па сабе"

"Першым у калекцыі стаў звычайны салдацкі камплект пасляваеннага выпуску. Мне было важна, што менавіта ў такой форме служыў мой дзед. Потым атрымалася знайсці абмундзіраванне ўзору Першай Сусветнай, у якой фатаграфаваўся прадзед", - распавядае суразмоўца агенцтва.

Историческую атмосферу помогают восстановить точные копии военной формы тех лет
© Photo : из личного архива В. Холода
Гістарычную атмасферу дапамагаюць аднавіць дакладныя копіі ваеннай формы тых гадоў

Чым больш часу праходзіла, тым больш узораў абмундзіравання станавілася ў калекцыі берасцейца. Уладзімір Холад успамінае: было цікава даведацца, чым адрознівалася, а чым была падобная, напрыклад, форма байцоў Чырвонай Арміі і Вермахта.

Так берасцеец сабраў амаль 600 камплектаў формы 16-ці розных ведамстваў: арміі, міліцыі, чыгункі, пракуратуры. У калекцыі не толькі салдацкая, але і афіцэрская экіпіроўка. Цікава, што ў збор Уладзімір уключыў і грамадзянскую вопратку эпохі 40-х: у ёй ваявалі партызаны.

Железнодорожная форма из коллекции брестского реконструктора засветилась и в фильме “Константин Заслонов”
© Photo : из личного архива В. Холода
Чыгуначная форма з калекцыі брэсцкага рэканструктара засвяцілася і ў фільме "Канстанцін Заслонаў"

У калекцыі прадстаўлены не толькі гістарычныя ўзоры, але і дакладныя сучасныя копіі. Калі першыя прызначаныя для будучай музейнай экспазіцыі, то другія выкарыстоўваюцца даволі часта. У іх здымаюць акцёраў кіно, у іх апранаюцца ўдзельнікі гістарычных рэканструкцый.

"Я і сам здымаўся ў двух фільмах. Абодва дакументальныя. Адзін быў пра жыццё Канстанціна Заслонава, другі - пра пагранічнікаў, якія служылі ў Брэсцкім раёне напярэдадні вайны", - заўважае гісторык.

В фильме “Лицом к лицу” Владимир Холод сыграл роль советского пограничника
© Photo : из личного архива В.Холода
У фільме "Тварам да твару" Уладзімір Холад сыграў ролю савецкага пагранічніка

Гонар калекцыі, на думку Уладзіміра, - рэдкі фрэнч выпуску 1920 года. У такіх хадзілі толькі дзяржаўныя дзеячы вышэйшага ўзроўню, камандуючыя франтоў. Гісторык тлумачыць, рэч гэтая рэдкая. А з улікам усёй калекцыі - мабыць, унікальная.

"Я купляю форму толькі для таго, каб яе захаваць. Не памятаю ні кошту, ні нават як яна да мяне патрапіла. Форма каштоўная не толькі сама па сабе - каштоўная ўся калекцыя. У мяне ёсць мара - адкрыць музей форменнага абмундзіравання. Каб кожны мог прыйсці, убачыць і нават дакрануцца да старых мундзіраў", - кажа суразмоўца агенцтва.

Сям'я з баявым характарам

Разам з цікавасцю да ваеннай вопраткі, працягвае Уладзімір Холад, прачнулася і цікавасць да гісторыі, якая стаіць за формай. Высветліць многае ўдалося яшчэ ў дзяцінстве дзякуючы сям'і. Прадзед і дзед брэсцкага рэканструктараў ў гады Вялікай Айчыннай актыўна дапамагалі мясцовым партызанам.

© Sputnik Артем Кирьянов
У брацкай магіле ў вёсцы Медна пахаваны салдаты і партызаны з гэтых месцаў, якія загінулі на працягу пяці гадоў вайны

Іван Фёдаравіч, прадзед Уладзіміра, тады быў рыбак. За польскім часам яму нават аддалі ў арэнду тутэйшае возера Таемнае. Са зменай улады мужчына дзейнасць не памяняў, з цягам часу стаў старшынёй мясцовага сельсавета. А ў вайну часта хадзіў у Маларыту нібыта па справах. Але на самой справе гэта была ціхая разведка.

"Па начах з дапамогай човена прадзед перапраўляў партызан праз Буг. Чакаў іх і потым перавозіў назад. У хату часта прыходзіў сувязны атрада. Сям'я была вялікая, чацвёра дзяцей. Рызыкаваў, можна сказаць, усім. Калі б немцы даведаліся - адразу б паставілі да сценкі", - кажа суразмоўца Sputnik.

Дзед жа, Уладзімір Іванавіч, - у гонар яго і назвалі брэсцкага гісторыка - у 16 гадоў пайшоў на фронт з роднай вёскі. Але яшчэ да службы ў войску падлетак паспеў праявіць сябе як сувязны партызанскага атрада. На яго рахунку - удзел у сапраўднай спецаперацыі вясковага маштабу.

В окрестностях станции Дубица прошло детство брестского реконструктора Владимира Холода
© Sputnik Артем Кирьянов
У ваколіцах станцыі Дубіца прайшло дзяцінства брэсцкага рэканструктараў Уладзіміра Холада

"Сын мясцовага лесніка служыў у паліцэйскім гарнізоне ў Маларыце. Адзін з партызанаў служыў там жа пад прыкрыццём. Хлопцы на нешта паспрачаліся, і гэты сын лесніка узяў у рукі вінтоўку. Пазней зброю з адбіткамі пальцаў закапалі ў яго на агародзе", - успамінае аповяд дзеда Уладзімір.

Тады стараста вёскі напісаў нямецкаму каменданту ліст. Маўляў, паведамляем, што мясцовы паліцай супрацоўнічае з партызанамі і перакідвае ім зброю. А чарговая вінтоўка закапана каля яго дома. Цыдулку з кошыкам ежы даверылі даставіць у гарнізон менавіта дзеду Уладзіміра Холада.

"Камендант пачаставаў яго шакаладкай, а ў гарнізоне якраз ішлі катаванні. Дзед пачуў крыкі і падумаў, што яго таксама цяпер пачнуць катаваць. Так што шакаладка з рук выпала, і ён ад Маларыты да Дубіцы проста бег! А сына лесніка праз некалькі дзён паліцэйскія самі павесілі", - дадае берасцеец.

В здешних лесах регулярно задерживали диверсантов
© Photo : из личного архива В. Холода
У тутэйшых лясах рэгулярна затрымлівалі дыверсантаў

Загад запоўніць медальёны

Амаль 13 тысяч салдат чатырох стралковых дывізій 4-й арміі перадыслакаваліся ў раён Белага возера з Мазыра яшчэ ў маі 41-га. Тут салдаты ўладкоўвалі лагера, стрэльбішча, назіральныя пункты, агнявыя кропкі. Сілы ўздоўж Заходняга Буга размеркавалі па раёнах, прылеглых да мастоў праз раку.

Звычайнай справай у апошнія дні мірнага жыцця сталі пажары ў глыбіні савецкай тэрыторыі. Суразмоўца агенцтва тлумачыць: Вермахт "прыстрэльваюць" да мясцовасці. А людзі добра разумелі, да чаго ўсё ідзе.

"За тыдзень да пачатку вайны салдатам загадалі запоўніць медальёны. Многія адмаўляліся: па прымеце гэта азначала, што цябе абавязкова заб'юць. Усе ведалі пра пакт Молатава-Рыбентропа, але камандны склад выразна разумеў, для чаго сюды перакінулі войскі", - распавядае Уладзімір Холад.

Один из семи найденных на месте раскопок солдатских медальонов
© Photo : 52-й поисковый батальон ВС РБ
Байцы Чырвонай арміі адмаўляліся запаўняць медальёны, лічачы гэта дрэнны прыкметай

Да таго моманту тры пераправы праз Буг - у Страдзечы, Дамачова і Тамашоўка - ужо былі занятыя войскамі Вермахта. Таму менавіта тут байцы Чырвонай Арміі рыхтаваліся сустрэць праціўніка. І на досвітку 22 чэрвеня ціхая мясцовасць на поўдні Брэсцкага раёна апынулася ў цэнтры ваенных дзеянняў.

Адзін з першых і самых сур'ёзных баёў разгарнуўся як раз на мосце ў Страдзечы. Хоць вёску ўтрымаць не атрымалася, байцы вялі абарону больш за пяць гадзін: салдаты адстрэльваліся з будынка станцыі на заходнім баку вёскі. Наступ працягнуўся ў напрамку Белага возера.

"Дзед расказваў, што чуў стральбу. Бачыў, як немцы адступалі праз Дубіцу. Кажуць, на дубе тады сядзеў кулямётчык-татарын. Амаль тры гадзіны ён адстрэльваўся, паклаў амаль трыццаць немцаў. А потым падарваў сябе гранатай, каб не патрапіць у палон", - распавядае Уладзімір Холад.

С этого 400-летнего дуба оборону вел пулеметчик-татарин, убивший около 30 солдат Вермахта
© Sputnik Артем Кирьянов
З гэтага 400-гадовага дуба абарону вёў кулямётчык-татарын, які забіў каля 30 салдат Вермахта

Параненая зямля

Зараз Белае возера і яго наваколлі - папулярнае для адпачынку месца. Дзясяткі людзей шпацыруюць па гэтых лясах кожны дзень, але часцей за ўсё прымаюць сляды даўно мінулай вайны за натуральныя няроўнасці.

"А на самой справе гэта і варонкі, і акопы, і адзінкавыя ячэйкі для вядзення бою. На месцы ваенных лагераў засталіся паглыбленні пад бліндажы, стрэльбішча. Дзед расказваў, раней тут часта ляжалі снарады, нават гарматы стаялі. Сталы, палявыя кухні, зброя - мясцовыя нядрэнна тады разжыліся. Самі разумееце, жылі небагата", - распавядае спадар Уладзімір.

Такими окопами изрезан не один гектар леса в районе Белого озера под Брестом
© Sputnik Артем Кирьянов
Такімі акопамі спаласованы не адзін гектар лесу ў раёне Белага возера пад Брэстам

Цікавасць да месца не знікла і сёння. Раз-пораз у старых паглыбленнях з'яўляюцца свежыя сляды чорных капальнікаў. "Археолагі", дарэчы, не так даўно адкрылі стаянку партызанскага атрада. А часам і шукаць на месцы баёў нічога не трэба: часцяком гільзы цэлымі россыпамі самі паказваюцца з-пад моху ці верхняга пласта зямлі.

Час ад часу здараюцца сумныя знаходкі. Гісторык успамінае, што знаходзілі тут і павярхоўныя пахаванні салдат, і чарапы. Гэта нядзіўна: пасля бітваў мясцовыя адразу ж хавалі загінулых. Некаторых пазней перапахавалі ў брацкіх магілах, але адшукаць усе астанкі тады не атрымалася.

Владимир Холод: “В стволах деревьев до сих пор находятся осколки снарядов”
© Sputnik Артем Кирьянов
Уладзімір Холад: "У ствалах дрэў дагэтуль знаходзяцца аскепкі снарадаў"

"Адкуль гэтыя чарапы маглі ўзяцца? Вёсак тут ніколі не было. Так што хаваць тут маглі толькі байцоў сорак першага. А загінула іх не менш як сто чалавек", - заўважае суразмоўца агенцтва.

"Рэканструкцыя - гэта не проста стралялкі"

Дзевяць гадоў таму дзіцячае захапленне Уладзіміра Холада прыняло новую форму. 21 чэрвеня 2011-га ён правёў у Брэсце сваю першую рэканструкцыю апошняга мірнага дня напярэдадні вайны. Тады на Савецкай вуліцы рэканструктары паказалі, чым 21 чэрвеня 1941-га займаліся памежнікі, што рабілі мясцовыя жыхары. Сцэнар напісалі на падставе ўспамінаў гараджан і жыхароў раёна.

"Нам хацелася не проста выйсці ў форме дзеля масавых сцэн, каб пакрасавацца і стрэльнуць пару разоў. Хацелася паказаць падзеі такімі, якімі яны былі. Рэканструкцыя - гэта не проста стралялкі і пераапрананні. Так, гэта збольшага спектакль. Але спектакль пра праўду, якой бы яна ні была", - тлумачыць суразмоўца агенцтва.

© Photo : из личного архива В. Холода
Зруб для будынка пагранзаставы рэканструктары таксама стварылі сваімі рукамі

З цягам часу рэканструкцыя перамясцілася на тэрыторыю крэпасці. У апошні раз Уладзімір Холад і яго каманда паказвалі берасцейцам жыццё пагранзаставы напярэдадні вайны. Тое, як працавалі дыверсанты, як складваліся ўзаемаадносіны мясцовых і памежнікаў, якім быў салдацкі побыт.

"Для гэтага я нават паехаў у лясгас. Сам валіў дрэвы з леснікамі, каб скласці зруб для імітацыі будынка заставы. У нас і памежны слуп свой быў - ад сучаснасці і не адрозніш", - заўважае Уладзімір.

При реконструкции используется не только военная, но и гражданская одежда 40-х годов минувшего столетия
© Photo : из личного архива В. Холода
Пры рэканструкцыі выкарыстоўваецца не толькі ваенная, але і цывільнае адзенне 40-х гадоў мінулага стагоддзя

З таго моманту брэсцкі гісторык стаў ссоўваць акцэнт рэканструкцыі з падзеяў у Брэсце на баі ў Брэсцкім раёне. У гэтым годзе з-за эпідэміі ўсе мерапрыемствы Дня памяці і смутку ў горадзе адмянілі. Але ў наступным годзе Уладзімір плануе правесці пастаноўку калі не ў новым фармаце, то сапраўды ў новым месцы.

"Мару правесці рэканструкцыю ў родных мясцінах. Мне здаецца, іх гісторыя таго заслугоўвае. Ды і калі бачыш увагу людзей, захопленыя вочы... Разумееш, што гэта важна. Заўсёды прыемна пачуць: так, гэта праўда, мае бабулі і дзядулі тое ж самае распавядалі ", - заключае суразмоўца Sputnik.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Брэст

Галоўныя тэмы