Фота

Як змяняліся “Раўбічы” з 1974-га па 2015 год

Падпісацца
Легендарны беларускі спорткомплекс рыхтуецца прыняць прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы. Sputnik прапануе ўспомніць, як выглядалі “Раўбічы” ў год адкрыцця, і ацаніць што было зроблена за паўтара года рэканструкцыі.

Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў 18 лютага стартуе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" пад Мінскам.

Яшчэ год таму назад было цяжка ўявіць, што спорткомплекс будзе гатовы ў поўным узбраенні прыняць 450 спартсменаў з 42 краін свету, а таксама шматлікіх гледачоў, журналістаў і абслугоўваючы персанал. Але за кошт сродкаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы пад асаблівым кантролем урада тут прайшла маштабная мадэрнізацыя.

Чытачы Sputnik могуць самастойна ацаніць гатоўнасць комплексу, а разам з тым і падтрымаць нашу моладзь на Чэмпіянаце свету. "Раўбічы" чакаюць!

© Sputnik / Ю. Иванов / Перайсці ў медыябанкСпартыўны комплекс у Раўбічах здадзены ў эксплуатацыю ў лютым 1974 года.
Спартыўны комплекс у Раўбічах - Sputnik Беларусь
1/18
Спартыўны комплекс у Раўбічах здадзены ў эксплуатацыю ў лютым 1974 года.
© Sputnik / Юрий Сомов / Перайсці ў медыябанкМасток, які дазваляе спартсменам размінуцца на дыстанцыі на лыжным стадыёне "Раўбічы" Беларускай ССР.
Масток на лыжным стадыёне Раўбічы - Sputnik Беларусь
2/18
Масток, які дазваляе спартсменам размінуцца на дыстанцыі на лыжным стадыёне "Раўбічы" Беларускай ССР.
© Sputnik / Владимир НестеровичУ 2013-м пачынаць прыйшлося амаль з нуля.
Мадэрнізацыя спорткомплексу Раўбічы - Sputnik Беларусь
3/18
У 2013-м пачынаць прыйшлося амаль з нуля.
© Sputnik / Владимир НестеровичЗамест снегу ў лістападзе 2013 на стадыёне горы пяску.
Рэканструкцыя спорткомплексу Раўбічы - Sputnik Беларусь
4/18
Замест снегу ў лістападзе 2013 на стадыёне горы пяску.
© Sputnik / Межевич / Перайсці ў медыябанкСпорткомплекс прымаў чэмпіянаты свету па біятлоне ў 1974, 1976, 1982 і 1990 гадах, чэмпіянаты Еўропы па біятлоне ў 1998 і 2004 гадах, Кубак свету па лыжных гонках у 1991 годзе, этапы Кубка Еўропы па фрыстайле ў 1995 і 2006 гадах.
Спаборніцтвы біятланістаў у алімпійскім спорткомплексе Раўбічы - Sputnik Беларусь
5/18
Спорткомплекс прымаў чэмпіянаты свету па біятлоне ў 1974, 1976, 1982 і 1990 гадах, чэмпіянаты Еўропы па біятлоне ў 1998 і 2004 гадах, Кубак свету па лыжных гонках у 1991 годзе, этапы Кубка Еўропы па фрыстайле ў 1995 і 2006 гадах.
© Sputnik / Владимир НестеровичУрад выдзеліў сродкі на рэканструкцыю спорткомплексу ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Будаўнічыя работы пачаліся ў 2013 годзе.
Рэканструкцыя спорткомплекса Раўбічы - Sputnik Беларусь
6/18
Урад выдзеліў сродкі на рэканструкцыю спорткомплексу ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Будаўнічыя работы пачаліся ў 2013 годзе.
© Photo : Владимир НестеровичСпорткомплекс "Раўбічы" за паўтара года непазнавальна змяніўся.
Спорткомплекс Раўбічы - Sputnik Беларусь
7/18
Спорткомплекс "Раўбічы" за паўтара года непазнавальна змяніўся.
© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкСпартыўны комплекс "Раўбічы" - пляцоўка для спаборніцтваў па біятлоне. У 2015-м парковачных месцаў для ўсіх жадаючых можа і не хапіць, але для гледачоў будуць спецыяльна выдзеляны дадатковыя аўтобусы.
Спартыўны комплекс Раўбічы - Sputnik Беларусь
8/18
Спартыўны комплекс "Раўбічы" - пляцоўка для спаборніцтваў па біятлоне. У 2015-м парковачных месцаў для ўсіх жадаючых можа і не хапіць, але для гледачоў будуць спецыяльна выдзеляны дадатковыя аўтобусы.
© Sputnik / Владимир НестеровичТрыбуны спорткомплексу "Раўбічы" да рэканструкцыі
Трыбуны спорткомплексу Раўбічы да рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
9/18
Трыбуны спорткомплексу "Раўбічы" да рэканструкцыі
© Sputnik / Владимир НестеровичАрганізатары чакаюць, што за сёлетнім ходам спаборніцтваў будуць назіраць ад двух да чатырох тысяч гледачоў штодзённа. Плануецца, што ўваход на трыбуны, адкуль зручней за ўсе сачыць за спаборніцтвамі,будзе па квітках.
Спорткомплекс Раўбічы пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
10/18
Арганізатары чакаюць, што за сёлетнім ходам спаборніцтваў будуць назіраць ад двух да чатырох тысяч гледачоў штодзённа. Плануецца, што ўваход на трыбуны, адкуль зручней за ўсе сачыць за спаборніцтвамі,будзе па квітках.
© Sputnik / Межевич / Перайсці ў медыябанкАгнявы рубеж спорткомплексу "Раўбічы" быў без асаблівых зручнасцей для спартсменаў і гледачоў.
Біятланісты на агнявым рубяжы - Sputnik Беларусь
11/18
Агнявы рубеж спорткомплексу "Раўбічы" быў без асаблівых зручнасцей для спартсменаў і гледачоў.
© Sputnik / Владимир НестеровичАгнявы рубеж у 2015-м годзе абсталяваны па апошняму слову біятлоннай тэхнікі.
Стрэльбішча спорткомплексу Раўбічы - Sputnik Беларусь
12/18
Агнявы рубеж у 2015-м годзе абсталяваны па апошняму слову біятлоннай тэхнікі.
© Sputnik / Игорь Михалев / Перайсці ў медыябанкУ тыя гады праблем са снегам у спорткомплексе "Раўбічы" не было: удзельнікі спаборніцтваў Кубка свету па біятлоне на дыстанцыі.
Удзельнікі спаборніцтваў Кубка свету па біятлоне - Sputnik Беларусь
13/18
У тыя гады праблем са снегам у спорткомплексе "Раўбічы" не было: удзельнікі спаборніцтваў Кубка свету па біятлоне на дыстанцыі.
© Sputnik / Владимир НестеровичГалаўны боль арганізатараў спаборніцтваў XXI стагоддзя - анамальна цёплае надвор'е.
Мадэрнізацыя спорткомплексу Раўбічы - Sputnik Беларусь
14/18
Галаўны боль арганізатараў спаборніцтваў XXI стагоддзя - анамальна цёплае надвор'е.
© Sputnik / Владимир НестеровичАрганізатары Чэмпіяната свету сярод юніёраў вераць, што надвор'е не падвядзе. Але на ўсялякі выпадак дамовіліся з Нацыянальным аэрапортам аб назапашванні натуральнага снегу.
Падрыхтоўка спорткомплексу Раўбічы да юніёрскага ЧС-2015 - Sputnik Беларусь
15/18
Арганізатары Чэмпіяната свету сярод юніёраў вераць, што надвор'е не падвядзе. Але на ўсялякі выпадак дамовіліся з Нацыянальным аэрапортам аб назапашванні натуральнага снегу.
© Sputnik / Владимир НестеровичНа Чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў будуць працаваць 257 суддзяў і тэхнічных работнікаў, з якіх 250 - беларускія спецыялісты. У "Раўбічах" паклапаціліся аба тым, каб аблегчыць іх працу.
Спорткомплекс Раўбічы пасля рэканструкцыі - Sputnik Беларусь
16/18
На Чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў будуць працаваць 257 суддзяў і тэхнічных работнікаў, з якіх 250 - беларускія спецыялісты. У "Раўбічах" паклапаціліся аба тым, каб аблегчыць іх працу.
© Photo : Владимир НестеровичДа старту новага жыцця Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" засталося зусім мала часу. Урачыстая цэрымонія адкрыцця Чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў пройдзе 17 лютага на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Спартыўны комплекс Раўбічы - Sputnik Беларусь
17/18
Да старту новага жыцця Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" засталося зусім мала часу. Урачыстая цэрымонія адкрыцця Чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў пройдзе 17 лютага на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
© Sputnik / Юрий Сомов / Перайсці ў медыябанкУ эстафетнай гонцы 4х5 км на ЧС-1974 перамаглі савецкія біятланісты Мікалай Круглоў, Юры Калмакоў, Аляксандр Ушакоў і Аляксандр Ціханаў. Sputnik спадзяецца, што ў 2015-м эстафета стане пераможнай для беларускіх спартсменаў.
Савецкія біятланісты на Чэмпіянаце свету па біятлоне 1974 года ў Раўбічах - Sputnik Беларусь
18/18
У эстафетнай гонцы 4х5 км на ЧС-1974 перамаглі савецкія біятланісты Мікалай Круглоў, Юры Калмакоў, Аляксандр Ушакоў і Аляксандр Ціханаў. Sputnik спадзяецца, што ў 2015-м эстафета стане пераможнай для беларускіх спартсменаў.
Стужка навiн
0