Парад прымаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, побач з ім на галоўнай трыбуне прысутнічалі першыя асобы краіны і малодшы сын — Мікалай.
Пасля праходжання калон у небе над Мінскам праляцелі баявыя верталёты Мі-8 і Мі-24, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, ваенна-транспартны самалёт Іл-76, пілатажная група "Белая Русь", а таксама расійская авіяцыйная тэхніка.
Пасля таго як па праспекце Машэрава прайшла ваенная тэхніка, пачалася дэманстрацыя мірных дасягненняў.

1/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Парад прымае міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў. Камандуючы парадам – намеснік міністра абароны генерал-маёр Міхаіл Пузікаў.

2/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае на парадзе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Мінску.

3/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Права адкрыцця параду прадастаўлена барабаншчыкам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

4/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Курсанты агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі ў форме салдат і афіцэраў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

5/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Парадны разлік воінаў 234-га гвардзейскага Чарнаморскага ордэна Кутузава 3-й ступені дэсантна-штурмавога палка імя Аляксандра Неўскага расійскіх узброеных сілаў. У ходзе вайны полк удзельнічаў у вызваленні Магілёва, Рагачова і Брэста.

6/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Дэрыжор ваенна аркестру.

7/23
© Sputnik / Виктор Толочко
У пляц-парадзе прыняў удзел аркестр ВПС ЗША. Калектыў быў створаны ў 1944 годзе Гленам Мілерам.

8/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Воіны Сіл спецыяльных аперацый, пераемнікі слаўных традыцый Паветрана-дэсантных войскаў.

9/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўная трыбуна мінскага парада: прэзідэнт Беларусі з сынам Мікалаем і першыя асобы дзяржавы.

10/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Ўзоры ваеннай тэхнікі, якая стаяла на ўзбраенні Чырвонай арміі ў гады Вялікай айчыннай вайны: малы плавае танк Т-38; лёгкі колава-гусенічны танк БТ-7; танк Т-34 і яго мадыфікацыя Т-34-85; танк Т-44; знішчальнік танкаў СУ-100.

11/23
Танк Т-72Б - асноўны танк сухапутных войскаў Рэспублікі Беларусь.

12/23
© Sputnik / Виктор Толочко
БТР-80, якія знаходзяцца на ўзбраенні мабільных брыгад Сіл спецыяльных аперацый.

13/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Пазадарожнікі “Багатыр” кітайскай вытворчасці. Машыны прынятыя на ўзбраенне падраздзяленнямі беларускіх сухапутных войскаў і Сіл спецыяльных аперацый.

14/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Звяно самалётаў-штурмавікоў Су-25 у баявым парадку “піраміда” і пара расійскіх далёкіх звышгукавых бамбавікоў Ту-22.

15/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Зенітны гарматна-ракетны комплекс “Тунгуска”.

16/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Расійскія шматмэтавыя аўтамабілі падвышанай праходнасці “Тыгр”.

17/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Звяно знішчальнікаў МіГ-29 у баявым парадку “Страла”.

18/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Зенітна-ракетны комплекс “Аса”.

19/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Пускавыя ўстаноўкі зенітна-ракетнага комплексу С-300В.

20/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 у суправаджэнні вучэбна-баявых самалётаў Л-39 пілатажнай групы “Белая Русь”.

21/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Пляц-канцэрт Зводнай роты Ганаровай варты.

22/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Трактары “Беларус” на парадзе ў Мінску.

23/23
© Sputnik / Виктор Толочко
Ветэраны – галоўныя і самыя ганаровыя госці парада.