Праграма мерапрыемства складалася з рэканструкцыі боек вызначальных гістарычных эпох і выступлення беларускіх фолькавых калектываў.
На мерапрыемстве дзейнічалі тры лагеры: рыцарскі, партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона, прадстаўлены 18-м пяхотным палком Вялікага Княства Літоўскага, які быў сфармаваны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У кожным з лагераў быў зладжаны міні-музей.
Акрамя таго, на тэрыторыі фестывалю разгарнуўся вялікі горад майстроў, дзе прайшлі майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справе, можна было паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў.

1/22
© Sputnik / Юлія Хвошч
Асновай фестывалю, як і ў мінулыя гады, стала рэканструкцыя бітваў эпохі Сярэднявечча.

2/22
© Sputnik / Юлія Хвошч
На мерапрыемстве можна было пабачыць турнір пешых рыцараў, конны турнір, бітвы пяцёрак, бугурты і тэатралізаваны штурм замка.

3/22
© Sputnik / Дмитрий Карлюк
Адна з самых відовішчных частак рэканструкцыі - конныя турніры.

4/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Спаборніцтвы вершнікаў на фестывалі "Мінск старажытны".

5/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Тут усё было па-сапраўднаму - сапраўдныя паразы і сапраўдныя перамогі.

6/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Рэканструкцыя эпохі Сярэднявечча праводзілася з прымяненнем асаднай тэхнікі і артылерыі.

7/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Гледачы з зацікаўленасцю назіралі за спаборніцтвамі рыцараў.

8/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Адзін з самых яскравых персанажаў фестывалю.

9/22
© Sputnik / Юлія Хвошч
Наведвальнікі мерапрыемства мелі магчымасць апынуцца адразу ў некалькіх гістарычных эпохах.

10/22
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі дзейнічалі тры лагеры: рыцарскі, партызанскі лагер часоў Другой сусветнай вайны, лагер Расійскай арміі і арміі Напалеона.

11/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
У кожным з лагераў быў зладжаны міні-музей.

12/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
На тэрыторыі фестывалю можна было пабачыць як ладзіўся побыт арміі ў розныя гады.

13/22
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі "Мінск старажытны".

14/22
© Sputnik / Юлія Хвошч
Паказальнае выступленне клубаў, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй эпохі Напалеона.

15/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Удзельнікі рэканструкцыі ўразілі гледачоў сваімі касцюмамі.

16/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Так было ў арміі напачатку 19-га стагоддзя.

17/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
А так - у сярэдзіне 20-га.

18/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Жыхар лагеру часоў Вялікай Айчыннай вайны.

19/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
На фестывалі выступіў украінскі вулічны тэатр.

20/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Мінск старажытны - 2015

21/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Традыцыйна ў межах мерапрыемства разгарнуўся вялікі вулічны кірмаш.

22/22
© Sputnik / Дзмітрый Карлюк
Наведвальнікі маглі набыць унікальныя рамесныя вырабы ці паназіраць за іх стварэннем.