16:50 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
  • Калядны абрад Цягнуць Каляду на дуба
© Sputnik Сергей Лескеть
Кожны ўдзельнік абрада нясе калядныя прысмакі ў мясцовы ДК – каўбасу пальцам пханую, сала ды кумпякі, сальцісон і халадзец, процьма пірагоў і маленькіх аладачак. Затым бяруць снапок з зернем, які застаўся яшчэ ад дажынак альбо зажынак, і апранаюць яго ў жаночы строй, ставяць на упрыгожанае кола і выносяць на двор. На кола яшчэ ставяць чугунок з куццёй. Тут выбіраюць талакой самую ганаровую жанчыну якая і павязе на санках, трымаючы ў руках Каляду да Дуба.

Жыхары вёскі Новіны своеасабліва развітваюцца з Калядой – вязуць яе праз вёску да дуба. Абрад так і называецца "Цягнуць Каляду да дуба".

У традыцыйным беларускім календары святкаванне Калядаў пачынаецца 6 студзеня і працягваецца ажно да Вадохрышча, 18 студзеня. Але вось у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці традыцыя гулянняў працягваецца яшчэ тры дні і заканчваецца толькі 21 студзеня абрадам "Цягнуць Каляду на дуба".

Абрад вёсцы Новіны адзначаюць здаўна — ніхто не ведае, калі яго пачалі святкаваць. Нават у часы савецкай забароны, святкавалі паасобна сямейным колам, але Каляду не цягнулі, і толькі ў 1998 годзе абрад поўнасцю быў адноўлены.

Са словаў Ніны Клімовіч, мясцовай жыхаркі, якая адрадзіла напоўніцу абрад, святкаване заўсёды шматлюднае і што вельмі важна, з удзелам мясцовай моладзі. "Нам не трэба нікога адмыслова запрашаць, дзеткам самім цікава паўдзельнічаць у абрадзе. Яны ведаюць усе патрэбныя песні і танцы, кожны мае строй", — сказала яна.

По теме

Як гулялі варварыну свечку: сакральны і рэдкі абрад Мсціслаўшчыны
Тэги:
Каляды, Бярэзінскі раён
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы