08:06 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

У гасцях на СТБ: белае не апранаць, ліфтам не карыстацца

Атрымаць кароткую спасылку
8420
  • Актрыса Вера Палякова на маніторы гукарэжысёра тэлеканала СТБ
  • Падрыхтоўка тэлестудыі да запісу эфіра
  • Вядоўцу ранішняй праграмы Юлію Шпілеўскую грыміруюць перад запісам праграмы
  • Вядоўца ранішняга шоў на СТБ Юрый Цароў
  • Колькі хвілін да эфіру - гукарэжысёр папраўляе мікрафон на адзенні госці.
  • Апаратная тэлепраграмы Студыя добрага настрою
  • Студыя добрага настрою Сталічнага тэлебачання
  • Ньюсрум навінавай рэдакцыі тэлеканала СТБ
  • Ігар Пазняк
© Sputnik / Виктор Толочко
Яркія колеры, лёгкія дыялогі і пацешныя навіны – з гэтага пачынаецца раніца ў “Студыі добрага настрою на СТБ”.

Sputnik прайшоўся па калідорах і студыях СТБ, каб зразумець, чым прыцягваюць студэнтаў, апантаных гаджэтамі, праграмы Сталічнага тэлебачання.

СТБ, нягледзячы на заяўлены ў назве "сталічны" статус, з часам стаў паўнавартасным нацыянальным каналам: вяшчае на тэрыторыю ўсёй рэспублікі, кажа і паказвае не толькі пра Мінск і мінчукоў, аналізуе тыя ж актуальныя тэмы, што трапляюць у аб'ектыў канкурэнтаў з АНТ і БТ. Пры гэтым мае свой, у рамках дапушчальнага, погляд на навіны і свае падыходы ў аналітыцы.

Тыя, хто ўспрымае СТБ як малодшага брата двух іншых агульнанацыянальных каналаў, памыляюцца: сталічны тэлеканал з'явіўся ў сетцы вяшчання раней АНТ, першая праграма выйшла ў студзені 2001 года. Гэта былі навіны. З часам кампанія асвоіла і іншыя тэлевізійныя жанры — тэлепубліцыстыку, забаўляльныя шоу, спартовыя праграмы, дакументальныя фільмы і многае іншае.

У Мінску, як паведамляе афіцыйны сайт СТБ, канал трымае ўпэўненае другое месца па папулярнасці ў гледачоў. А агульная сярэднясутачная доля аўдыторыі гледачоў складае каля 5,5 мільёнаў чалавек. Прычым у большасці сваёй гэта маладыя людзі. "Больш за 50% гледачоў тэлеканала — студэнты і людзі з вышэйшай адукацыяй", — паведамляе сайт СТБ.

Тэги:
Характэрныя факты, Тэлебачанне, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы