19:38 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Фота

Не спазнаны Дом Купалы: "прывід" у экспазіцыі, русалка ў фантане

Атрымаць кароткую спасылку
Класіка і сучаснасць: палётаць у музеі пад аблокамі (5)
14430
  • Вясельны здымак
  • Купалаў дом
  • Музей Купалы
  • Фантан у Купалаўскім скверы
  • Пецярбургскае вакно  у музеі
  • Экспазіцыя музея
  • Экспазіцыя музея
  • Прывід Купалы
  • Макет лецішча Купалы ў Ляўках
  • Інсталяцыя ў музеі Купалы
  • Экспазіцыя музея
  • Экспазіцыя музея
  • Помнік Янку Купалу
  • Алена Ляшковіч, дырэктар музея Купалы
© Sputnik / Виктор Толочко
Вясельны здымак Янкі Купалы і Уладзіславы Луцэвіч побач з міні-копіяй помніка Купалу ў Маскве - у экспазіцыі музея.

7 ліпеня святкуюць дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кароткую экскурсію па залях Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Музей Купалы ў Мінску размешчаны ў самым цэнтры сталіцы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года.

Першым дырэктарам была жонка паэта — Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, або, як пазней ласкава сталі зваць яе — цёця Уладзі.

Даследчыкі сцвярджаюць, што праз маці-францужанку Эмілію Манэ жонка Купалы даводзілася раднёй французскаму мастаку Клоду Манэ.

Да 1951 года музей размяшчаўся ў Доме прафсаюзаў, з 1951 па 1959 — у Доме пісьменнікаў.

У 1959 году музей Янкі Купалы пераехаў у свой уласны будынак, пабудаваны па праекце архітэктараў Віктара Волчак і Івана Валадзько. Раней на гэтым месцы размяшчаўся дом Янкі Купалы, у ім ён жыў з сям'ёй з 1927 па 1941 гады. Той дом згарэў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а разам з ім — рукапісы паэта, яго архіў і бібліятэка.

У музеі сабраны і захоўваюцца рэчы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Янкі Купалы. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, наведвальнікі могуць пазнаёміцца не толькі з "жывымі" экспанатамі, але здзейсніць інтэрактыўныя вандроўкі, пагартаць архіўныя дакументы і далучыцца да гульняў, якія дапамагаюць пагузіцца ў свет творчасці паэта, лепш даведацца пра яго шлях.

Тэмы:
Класіка і сучаснасць: палётаць у музеі пад аблокамі (5)

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы