17:58 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Вынікі Венецыянскага кінафестывалю: прызёры і скандалы

Атрымаць кароткую спасылку
3221
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
  • 73-і Міжнародны венецыянскі кінафестываль
© AFP/ TIZIANA FABI
Філіпінскі рэжысёр Лаў Дыяс. Яго карціна "Жанчына, якая сышла" стала лепшым фільмам 73-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю.

Лепшым фільмам 73-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю, які праходзіў з 31 жніўня па 10 верасня, стала карціна філіпінскага рэжысёра Лаў Дыяса "Жанчына, якая сышла".

Усяго ў конкурснай праграме 73-га Венецыянскага кінафестывалю было паказана 20 карцін, у тым ліку праца Андрэя Канчалоўскага "Рай", за якую расійскі рэжысёр атрымаў "Срэбнага льва" за лепшую рэжысёрскую працу.

Яшчэ адным рэжысёрам, які атрымаў прыз за лепшую рэжысуру, стаў мексіканец Амата Эскаланте, які прадставіў у Венецыі карціну "Дзікая мясцовасць".

Гран-пры журы 73-га Венецыянскага кінафестывалю атрымаў рэжысёр Том Форд за сваю карціну "Начныя жывёлы", у якой галоўныя ролі выканалі Эмі Адамс і Джэйк Джыленхол.

Міжнароднае журы прысудзіла "Кубак Вольпе" за лепшую жаночую ролю акторцы Эме Стоўн за ролю ў мюзікле Дэм'ена Шазэла "Ла Ла Лэнд", які распавядае гісторыю джазавага піяніста, які ў Лос-Анджэлесе закахаўся ў акторку-пачаткоўку.

"Кубак Вольпе" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў акцёр з Аргентыны Оскар Мартынеc за працу ў карціне "Знакаміты грамадзянін".

Спецыяльны прыз журы атрымала амерыканскі рэжысёр Ана Лілі Амірпур за постапакаліптычную карціну "Дрэнная партыя", галоўныя ролі ў якой выканалі Кіану Рыўз і Джым Кэры.

Фільм чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна "Джэкі" з Наталі Портман, які распавядае пра чатыры дні жыцця першай лэдзі ЗША, атрымаў прыз за лепшы сцэнар.

73-і Венецыянскі кінафестываль праходзіў на востраве Лідо з 31 жніўня па 10 верасня і завяршыўся паказам амерыканскага вестэрна Антуана Фукуа "Цудоўная сямёрка", які з'яўляецца рэмейкам аднайменнага фільма 1960 года. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Дэнзел Вашынгтон, Крыс Прэт і Ітан Хоук.

Тэги:
кінафестываль, Венецыянскі кінафестываль, Венецыя
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Выстава аўтарскіх работ Млын праходзіць у Мінску
    Последнее обновление: 15:59 10.12.2017
    15:59 10.12.2017

    Калядны цуд хэнд-мэйд

    У Мінску праходзіць выстава аўтарскіх вырабаў беларускіх і замежных майстроў "Млын".

    26
    15
  • Выжла на паляванні
    Последнее обновление: 14:02 30.11.2017
    14:02 30.11.2017

    Як палююць на фазана ў Беларусі

    Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

    52
    23
  • Гурт Чайф выступіў у Мінску з праграмай Разам цяплей
    Последнее обновление: 16:37 28.11.2017
    16:37 28.11.2017

    Ад Super Besse да "Все_Crazy": музычныя выхадныя прайшлі ў Мінску

    Канцэртная прэзентацыя новага альбому гурта Super Besse, 10 гадоў гурту The Road Dogs, панк-запал у Beer&Wine, Ultra-music Party і рокеры "Чайф" - глядзіце ў фотастужцы, якія музычныя падзеі адбываліся ў беларускай сталіцы на мінулых выхадных.

    103
    14
  • На выставе работ Алега Арлова
    Последнее обновление: 14:56 19.11.2017
    14:56 19.11.2017

    Містычная выстава адкрылася ў Мінску

    Алег Арлоў працуе ў самых розных жанрах - пейзаж, партрэт, нацюрморт - але ўсе яны маюць рысы містаэсэнцыялізма, напрамка ў мастацтве, які прыдумаў мастак. Глядзіце работы Алега Арлова ў фотастужцы Sputnik.

    27
    10

Галоўныя тэмы