У Гомелі ўжо ў другі раз выбіралі самую прыгожую жонку і маму. На працягу месяца пятнаццаць удзельніц рыхтаваліся да падзеі: па некалькі гадзін у тыдзень асвойвалі мастацтва дэфіле і харэаграфіі, вучыліся трымацца на сцэне, трэніраваліся ў спартзале. Усяго ж скрозь сіта адбору прайшлі 58 замужніх дам.
Пра мэту конкурсу распавёў дырэктар гомельскага цэнтра моды і прыгажосці "Хрустальная німфа" Клім Андрэеў. Акрамя прыгажосці, упэўнены Андрэеў, трэба ўмець несці ў масы сямейныя каштоўнасці, стымуляваць мам, якія знаходзяцца ў дэкрэце, паказваць, што мацярынства — гэта выдатна.
Каб перамагчы, удзельніцам неабходна было пераканаць журы і гледачоў у галоўным: яны самыя шчаслівыя жонкі і мамы. Лепш за іншых гэта ўдалося 36-гадовай маці пецярых дзяцей Аліне Маляня. Акрамя дыядэмы другая ў гісторыі горада "Місіс Гомель" атрымала сертыфікат на 5000 рублёў і завушніцы з чырвонага золата з каляровымі брыльянтамі. Каму дасталіся астатнія тытулы і прызы, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.