01:32 24 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Дзеці - удзельнікі хора шчасліва вярнуліся дамоў пасля ДТЗ у Пскове

Атрымаць кароткую спасылку
13960
  • Дом міласэрнасці Усіхсвяцкага прыходу
  • Бацькі спяшаюцца абняць сваіх дзяцей і пераканацца ў тым, што ніхто сур'ёзна не пацярпеў у ДТЗ
  • Усе шчаслівыя: маленькія вандроўнікі вярнуліся дадому
  • Дзіцяча-юнацкі хор
  • Хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска
  • Хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска
  • Хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска
  • Падзячны малебен
  • Хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска
  • Хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска
  • Хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска
  • Хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска
  • Дом міласэрнасці Усіхсвяцкага прыходу
© Sputnik / Виктор Толочко
Дом міласэрнасці Усіхсвяцкага прыходу - тут бацькі сустракалі сваіх дзяцей, якія вярталіся з Санкт-Пецярбургу.

Карэспандэнт Sputnik сустрэў аўтобус з маленькімі ўдзельнікамі праваслаўнага хору Усіхсвяцкага прыхода Мінска.

Аўтобус, на якім дзіцячы праваслаўны хор вяртаўся з Санкт-Пецярбургу, трапіў у ДТЗ на 251 кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург — Невель — у яго ўрэзаўся кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля, які рухаўся ў тым жа кірунку. У аўтобусе знаходзілася 54 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў.

Інфармацыя аб ДТЗ з беларускімі дзецьмі хутка распаўсюдзілася ў СМІ і інтэрнэце. Бацькі, вядома, запанікавалі. Але арганізатары канцэртнага тура адзначаюць, што сітуацыя ўвесь час знаходзілася пад кантролем, а сама паездка была арганізавана з улікам усіх правіл перавозкі дзяцей.

Але зараз усе хваляванні прайшлі: у сераду позна ўвечары ўдзельнікі хору вярнуліся дамоў. Аўтобус спыніўся каля храма, і бацькі паспяшаліся абняць маленькіх падарожнікаў.

А ў Доме міласэрнасці быў адслужаны падзячны малебен аб шчаслівым заканчэнні дарогі.

Дарэчы, у Санкт-Пецярбурзе дзіцяча-юнацкі хор стаў лаўрэатам конкурсу "Песні над Нявой", заняўшы 3 месца сярод прафесійных узорных хораў.

Тэги:
Дом міласэрнасці Усіхсвяцкага прыходу, Дзіцяча-юнацкі хор Усіхсвяцкага прыходу Мінска, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Каля 30 рэканструктараў прыехалі ў Гомель аднавіць атмасферу паходнага намёту, рыштунку і побыту, характэрных для мяжы ХIV-ХV стагоддзяў. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу да гісторыі і вучобы на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны.
    Последнее обновление: 13:46 22.05.2017
    13:46 22.05.2017

    Гомель акунуўся ў атмасферу Сярэднявечча

    Студэнцкі панадворак Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны на дзень ператварыўся ў сярэднявечны паходны лагер. Яго разбілі прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі Беларусі, Расіі і Украіны, якія захапляюцца Грунвальдскай бітвай.

    33
    17
  • Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох у парку Сула
    Последнее обновление: 18:58 21.05.2017
    18:58 21.05.2017

    Вікінгі, уланы, шляхта – адзін дзень з фестывалю "Бітва чатырох эпох"

    Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Бітва чатырох эпох" праходзіць на гэтых выхадных у Парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула. Sputnik завітаў на першы фестывальны дзень і панізараў, як жылі ваяры на беларускіх землях у розныя гістарычныя перыяды.

    500
    23
  • Салдат тэрміновай службы дзеліцца з намеснікам кіраўніка камісіі Уладзімірам Базанавым вопытам валодання РПГ-7.
    Последнее обновление: 17:54 17.05.2017
    17:54 17.05.2017

    "Вайнушка" для дэпутатаў: як стралялі генералы і алімпійскі чэмпіён

    У Мінску на аб'ектах Мінабароны прайшло выязное пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

    15
    17
  • У Мінск прыйшла вясна
    Последнее обновление: 11:01 14.05.2017
    11:01 14.05.2017

    Фотафакт: у Мінск прыйшла вясна раптоўна

    Каляндар спазняецца на паўтара месяца, дачакаўшыся першага сонечнага дня, карэспандэнт Sputnik прашпацыраваў па Мінскім раёне і паназіраў, як расліны і птушкі цешацца надыходу сапраўднай вясны.

    46
    15

Галоўныя тэмы