02:35 17 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.07
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.21
  • Марына Мулявіна ў студыі Песняры
  • Уладзімір Мулявін
  • Уладзімір Мулявін
  • Уладзімір Мулявін , малады артыст Кемераўскай філармоніі
  • Уладзімір Мулявін
  • Лідзія Кармальская і Уладзімір Мулявін
  • Мулявін і Кармальская
  • Лідзія Кармальская
  • Лідзія Кармальская і браты Мулявіны
  • Лідзія Кармальская і Уладзімір Мулявін
  • Апошні канцэрт Песняроў з удзелам Валерыя Мулявіна
  • Песняры на канцэртнай пляцоўцы стадыёна ў Віцебску
  • Уладзімір Мулявін - фота з кнігі Недасказанае Марыны Мулявінай і Вольгі Брылон
  • Аўтары кнігі Недасказанае музыкавед  Вольга Брылон і дачка Уладзіміра Мулявіна Марына Мулявіна
© Sputnik / Виктор Толочко
Марына Мулявіна ў студыі "Песняры".

У дзень памяці народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна Sputnik прапануе паглядзець фатаграфіі з новай кнігі дачкі легендарнага музыканта Марыны Мулявінай і музыказнаўца Вольгі Брылон.

Кніга апавядае пра дапесняроўскі перыяд жыцця Уладзіміра Мулявіна і пра ролю, якую ў станаўленні "Песняроў" адыграла першая жонка музыкі Лідзія Кармальская.

"Тата працаваў у Томскім квартэце, а маму даслалі як салістку, і здарыўся раман. Прычым ён яе дамагаўся вельмі доўга, скрупулёзна, і мама здалася", — распавядае Мулявіна.

Мулявін у якасці гітарыста ў складзе інструментальных ансамбляў акампанаваў і ёй, і вакалістам, і танцорам. З гэтага пачынаўся Мулявін як прафесійны музыкант, лічыць Брылон.

Пазней Лідзія Кармальская выступала і ў складзе "Лявонаў", і ў складзе "Песняроў". Менавіта ў шлюбе з Лідзіяй Кармальскай Уладзімір Мулявін напісаў самыя вядомыя песні "Касіў Ясь канюшыну", "Завушніцы", "Александрына" і рок-оперу "Песня пра долю", якая стала кульмінацыяй творчага жыцця музыканта.

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Мулявін, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы