00:53 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
  • Беларускія мастакі Міхаіл Савіцкі і Арлен Кашкурэвіч
  • Карціна Адбор з серыі Лічбы на сэрцы
  • Міхаіл Савіцкі ў творчым працэсе
  • Карціна Міхаіла Савіцкага Віцебскія вароты
  • Васіль Быкаў і Міхаіл Савіцкі
  • Партызанская мадона пэнзля Міхаіла Савіцкага
  • Міхаіл Савіцкі ў Кургана Славы
  • Міхаіл Савіцкі на сесіі Вярхоўнага Савета
  • Карціна мастака Міхаіла Савіцкага Казнь
  • Міхаіл Савіцкі і мастакі Аляксей Грыцай і Сяргей Грыгор'еў
  • Пісьменнік Васіль Быкаў і мастак Міхаіл Савіцкі
© Sputnik / В.Межевич
Беларускі мастак Міхаіл Савіцкі і мастак-графік Арлен Кашкурэвіч (справа).

18 лютага Беларусь адзначае 95-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых значных мастакоў, які ўвасабляе сабой цэлую эпоху. Роля Міхаіла Савіцкага ў гісторыі мастацтва выключная. Ніхто з беларускіх мастакоў не дасягнуў такога прызнання, стаўшы народным мастаком СССР, Героем Беларусі і адным з сімвалаў беларускага мастацтва ХХ стагоддзя.

Нарадзіўся будучы мастак у 1922 годзе ў вёсцы Звенячы на Віцебшчыне. Скончыўшы сярэднюю школу, паступіў у артылерыйскае вучылішча, адкуль адразу трапіў на фронт.

Потым быў палон і канцлагеры Бухенвальд, Дахаў, Мітэльбаў, Дора, дзе Міхаіл Савіцкі цалкам падзяліў трагедыю народаў Еўропы.

Цудам застаўшыся ў жывых, пасля вайны Савіцкі вярнуўся ў Мінск, а ў 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. А пасля з'ехаў у Маскву і там атрымаў вышэйшую адукацыю ў Інстытуце імя Сурыкава.

Шматлікія карціны майстра былі прысвечаны трагедыі чалавека на вайне. Ягоны лёс адбіўся на творчасці. Карціны мастака робяць для ўсіх засцярогу ад войнаў. Такое дакладнае адлюстраванне чалавечай драмы, як у Міхаіла Савіцкага, не можа пакінуць абыякавыя ўражанні.

 

По теме

Віртуальнае знаёмства з Міхаілам Савіцкім
Тэги:
гісторыя, мастацтва, Міхаіл Савіцкі, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы