04:28 27 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць

Атрымаць кароткую спасылку
246160
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
© Sputnik/ Вольга Караленка
Алена Бутоўская - майстар па вырабу лялек-абярэгаў.

Навошта ў калыску немаўляці клалі "Куватку", а на дарогу мужу ў кішэню "Падарожніцу", дзяўчаты завязвалі не меней сямі гальштукаў на шыю лялькі, якую выстаўлялі на вакно.

Не памыліцца ў выбары абярэгаў, ведаць іх асаблівасці і адрозніваць "у твар" вам дапаможа фоталента Sputnik.

Месяц згасае, з кожным днём змяншаючы палоску святла, каб потым зноў перарадзіцца ў маладзік. У час убываючага месяца звычайна не распачынаюць ніякіх спраў. А вось рабіць ляльку "На здароўе" можна. Праўда, гэта бадай адзіная лялька-абярэг, якую рабілі на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія — на маладзік, толькі ў выдатным настроі і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі многа забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на матанкі і сталбушкі.

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаў бы, а наадварот, мог нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Жалезныя замкі
© Фото: Ларыса Мятлеўская

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на ваш густ, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вы яе майструеце. Менавіта так робіць Алена Бутоўская і гэтаму вучыць у гуртку пры аддзяленні дзённага прабывання пажылых Ушацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яна, праўда, дазваляе сабе крыху адысці ад традыцыйнага вырабу лялькі-абярэгу, карыстаючыся філіравальнымі нажніцамі. Краі атрымліваюцца прыгожымі і падобнымі на тыя, быццам ірвеш.

Яна і распавяла нам пра дзіўныя ўласцівасці сваіх лялек. Не ўсе з іх мы вам паказалі сёння, вельмі многа дорыць, таму і няма зараз "Дзесяціручкі" ці "Матухны-нянюшкі". Умее рабіць яна таксама абрадавыя і гульнявыя лялькі, аднак гэта іншым разам.

Не паказалі мы і лялькі, якая аберагае ад старэчы. Бо асобнай такой проста няма. Затое літаральна кожная дазваляе захаваць чалавеку памяць, падоўжыць яго актыўнае, стваральнае жыццё. Гэтаму спрыяе дробная маторыка рук, і невыпадкова выраб лялек абраны ў аддзяленні адным з накірункаў барацьбы са старэчай дыменцыяй.

Пабачце, як яны выглядаюць, і вы не памыліцеся, выбіраючы абярэгавую ляльку ў якасці падарунка, для сябе, а мабыць і змайструеце самі.

І яшчэ адну карысную рысу нам не залішне пераняць ад майстроў лялек-абярэгаў. Бярыцеся за любую справу толькі з выдатным настроем!

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі, Віцебская вобласць, Ушачы
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Чарнобыль
    Последнее обновление: 13:28 26.04.2017
    13:28 26.04.2017

    Мёртвы горад Прыпяць: змрочнае зачараванне Зоны

    У Чарнобыльскай зоне адчужэння марыць пабываць кожны фатограф: тут амаль бясконцы матэрыял для фатаграфій, і ў кожным нават выпадковым кадры – безліч як болю, так і адвагі.

    14
    15
  • Круізны цеплаход Белая Русь
    Последнее обновление: 12:03 22.04.2017
    12:03 22.04.2017

    Як першы круізны цеплаход "Белая русь" спускалі на ваду

    Цеплаход "Белая Русь" адправіцца ў тур па Палессі 29 красавіка. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае першы круізны цеплаход і як яго спускалі на ваду.

    13
    28
  • Выстава Шорт-ліст Нацыянальнай мастацкай прэміі працуе ў Мінску
    Последнее обновление: 12:20 21.04.2017
    12:20 21.04.2017

    Выстава "Шорт-ліст" Нацыянальнай мастацкай прэміі працуе ў Мінску

    На выставачных прасторах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў прадстаўлены работы 63 адабраных камісіяй мастакоў, якія ўдзельнічаюць у фінале конкурсу на атрыманне звання лаўрэата "Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва".

    19
    11
  • Маёнтак Трампа Мар-а-Лага ва Флорыдзе
    Последнее обновление: 12:03 19.04.2017
    12:03 19.04.2017

    Трамп бавіць у Палм-Біч кожную пятую хвіліну

    Сем з трынаццаці выходных, што ён з'яўляецца прэзідэнтам, Трамп правёў у асабняку ва Флорыдзе, дзе прымае гасцей, родных і гуляе ў гольф.

    8
    11

Галоўныя тэмы