01:30 24 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Адзін на ўсіх: праваслаўныя і каталікі адзначаюць у нядзелю Вялікдзень

Атрымаць кароткую спасылку
2440
  • Архікафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску падчас велікоднага набажэнства.
  • Каталіцкія святары прымаюць удзел у Літургіі Святла падчас Велікоднага набажэнства ў Архікатэдральным саборы Святога Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.
  • Працэсія ўносіць у храм жыватворны агонь падчас Велікоднага набажэнства.
  • Вернікі перадаюць жыватворны агонь падчас Велікоднага набажэнства.
  • Кожнаму дасталася часцінка жыватворнага агню.
  • Велікоднае набажэнства ў мінскім Свята-Духавым Кафедральным саборы.
  • Праваслаўныя вернікі ў ноч на нядзелю прынялі ўдзел у Хросным ходзе падчас Велікоднага набажэнства ў мінскім Свята-Духавым Кафедральным саборы.
  • На Хросны ход, нягледзячы на пагодныя ўмовы, сабраліся сотні вернікаў.
  • Парадак падчас рэлігійнага мерапрыемства забяспечвалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
  • Хросны ход падчас Велікоднага набажэнства.
  • Святары рыхтуюцца да Хроснага ходу падчас Велікоднага набажэнства ў мінскім Свята-Духавым Кафедральным саборы.
  • Святочнае набажэнства правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
© Sputnik / Виктор Толочко
Архікафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску падчас велікоднага набажэнства.

Галоўнае хрысціянскае свята – Вялікдзень – адзначаюць у нядзелю каталіцкія і праваслаўныя вернікі. Глядзіце фоталенту Sputnik з велікодных набажэнстваў у храмах і касцёлах сталіцы.

Велікоднае набажэнства прайшло ў ноч на нядзелю ў Архікатэдральным саборы Святога Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. Рэлігійнае мерапрыемства сабрала сотні вернікаў, а святую імшу правёў Арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Праваслаўныя вернікі адзначылі уваскрасенне Хрыста ў Свята-Духавым Кафедральным саборы беларускай сталіцы. Сотні вернікаў сабраліся на хросны ход, які адбыўся каля храма. Затым прайшло святочнае набажэнства, якое правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Уваскрасенне Хрыста — галоўнае свята для ўсяго хрысціянскага свету, якое абвяшчае перамогу святла над цемрай і якое нясе вялікую радасць і надзею на вечнае жыццё. У дзень Вялікадня ў вернікаў надыходзіць разгавенне пасля доўгага посту, і трапеза ў хрысціян самая вытанчаная — кулічы, яйкі, мясныя стравы і тварог. Велікодныя ўрачыстасці працягваюцца 40 дзён — да Ушэсця — і ўвесь гэты час вернікі сустракаюць адзін аднаго прывітаннем "Хрыстос Уваскрос!".

 

 

Тэги:
Праваслаўе, Каталіцтва, Рэлігія, Вялікдзень, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Каля 30 рэканструктараў прыехалі ў Гомель аднавіць атмасферу паходнага намёту, рыштунку і побыту, характэрных для мяжы ХIV-ХV стагоддзяў. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу да гісторыі і вучобы на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны.
    Последнее обновление: 13:46 22.05.2017
    13:46 22.05.2017

    Гомель акунуўся ў атмасферу Сярэднявечча

    Студэнцкі панадворак Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны на дзень ператварыўся ў сярэднявечны паходны лагер. Яго разбілі прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі Беларусі, Расіі і Украіны, якія захапляюцца Грунвальдскай бітвай.

    33
    17
  • Фестываль гістарычнай рэканструкцыі Бітва чатырох эпох у парку Сула
    Последнее обновление: 18:58 21.05.2017
    18:58 21.05.2017

    Вікінгі, уланы, шляхта – адзін дзень з фестывалю "Бітва чатырох эпох"

    Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Бітва чатырох эпох" праходзіць на гэтых выхадных у Парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула. Sputnik завітаў на першы фестывальны дзень і панізараў, як жылі ваяры на беларускіх землях у розныя гістарычныя перыяды.

    500
    23
  • Салдат тэрміновай службы дзеліцца з намеснікам кіраўніка камісіі Уладзімірам Базанавым вопытам валодання РПГ-7.
    Последнее обновление: 17:54 17.05.2017
    17:54 17.05.2017

    "Вайнушка" для дэпутатаў: як стралялі генералы і алімпійскі чэмпіён

    У Мінску на аб'ектах Мінабароны прайшло выязное пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

    15
    17
  • У Мінск прыйшла вясна
    Последнее обновление: 11:01 14.05.2017
    11:01 14.05.2017

    Фотафакт: у Мінск прыйшла вясна раптоўна

    Каляндар спазняецца на паўтара месяца, дачакаўшыся першага сонечнага дня, карэспандэнт Sputnik прашпацыраваў па Мінскім раёне і паназіраў, як расліны і птушкі цешацца надыходу сапраўднай вясны.

    46
    15

Галоўныя тэмы