01:49 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

"Вайнушка" для дэпутатаў: як стралялі генералы і алімпійскі чэмпіён

Атрымаць кароткую спасылку
1820
  • У Мінску на аб'ектах мінабароны прайшло выязное пасяджэнне камісіі па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.
  • Сярод узораў узбраенняў, якія маюцца ў беларускім войску, дэпутатам на палігоне былі прадэманстраваны ўзоры з аптычнымі і каліматарнымі прыцэламі.
  • Камісія па нацыянальнай бяспецы - гэта адзіная парламенцкая камісія, у складзе якой няма жанчын.
  • Вайсковы касцюм для снайпераў Лясун, сканструяваны так, каб можна напакаваць яго саломай для большай маскіроўкі ва ўмовах вучэнняў.
  • Як адзначылі ваенныя, практычна ўсе прадстаўленыя ўзоры зроблены з беларускіх матэрыялаў.
  • Кіраўнік парламенцкай камісіі генерал-маёр Валянцін Міхневіч знаёміцца з трэнажорам Танк.
  • Намеснік кіраўніка камісіі Аляксандр Базанаў не толькі паспяхова паразіў мішэні на стрэльбішчы, але і прымерыў шлем спецназаўца.
  • На агнявым рубяжы, да мішэні 25 метраў. Дэпутатам дазволілі пастраляць баявымі патронамі.
  • Страляе алімпійскі чэмпіён па веславанні дэпутат Аляксандр Багдановіч.
  • Вынік неблагі.
  • Намеснік старшыні парламенцкай камісіі, былы начальнік ваеннай акадэміі генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў памятае былых сваіх выхаванцаў.
  • Салдат тэрміновай службы дзеліцца з намеснікам кіраўніка камісіі Уладзімірам Базанавым вопытам валодання РПГ-7.
  • Танкісты вайсковай часткі 04147 падчас трэніровак.
  • Камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч (злева) праводзіць для дэпутатаў экскурсію па палігоне.
  • Дэпутаты выпрабавалі гранатамёты.
  • Старая ваенная тэхніка на палігонах. Міністр абароны Аляксандр Раўкоў распарадзіўся на ўсіх палігонах Беларусі ўстанавіць старыя танкі і БТРы, па якіх можна весці прыцэльны агонь з гранатамётаў.
  • Подготовка к параду 3 июля
© Sputnik / Виктор Толочко
У Мінску на аб'ектах мінабароны прайшло выязное пасяджэнне камісіі па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.

У Мінску на аб'ектах Мінабароны прайшло выязное пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Гэта адзіная парламенцкая камісія, у складзе якой няма жанчын. Традыцыйна нацбяспекай у беларускім парламенце займаюцца сілавікі, генералы і палкоўнікі. Але ў гэтым складзе ёсць спартсмен — алімпійскі чэмпіён па веславанні Аляксандр Багдановіч.

На агнявым рубяжы дэпутатам дазволілі пастраляць баявымі патронамі. Акрамя таго, дэпутатам паказалі навучальныя класы з трэнажорамі, дзе праходзяць заняткі па ваеннай падрыхтоўцы.

Камісіі па нацыянальнай бяспецы таксама прадэманстравалі ўзоры ваеннай формы і зброі.

Тэги:
Ваенная тэхніка, Міністэрства абароны РБ, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы