03:10 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
  • Кіраўнік коннага клуба Залатая шпора Павел Калінкоў перад пачаткам баталіі распавядае гледачам, што яны ўбачаць на полі боя.
  • Вядучы баталіі пачынае бітву эпохі Напалеона.
  • Артылерыйскі разлік рыхтуецца зрабіць першыя стрэлы.
  • Літоўскія ўланы з ліку 25 тысяч добраахвотнікаў, што ваявалі на баку Напалеона.
  • Артылерыйскі залп абвяшчае пачатак гранд-баталіі.
  • Мінскі пяхотны полк шыхтуецца ў карэ, адзін відаў вайсковага строю які тады выкарыстоўваўся.
  • Літоўскія ўланы ў сутычцы з рускімі гусарамі. Ва ўсёй зброі адпаведным чынам прытупляецца лязо, каб падчас рэканструкцыі пазбегнуць цяжкіх траўмаў.
  • Пасля кожнай атакі кавалерыя павінны перашыхтоўвацца. Калі ў часы Напалеона праходзілі доўгія баталіі, колькасць такіх перастраенняў магла перавысіць дзясятак.
  • Руская пяхота рыхтуецца да пераходу ў атаку.
  • Літоўскі ўлан з пікай. Кавалерыст павінен добра валодаць зброяй, каб адначасова спраўляцца з канём і пікай.
  • Ліфлянцкія коннікі атакуюць артылерыйскі разлік.
  • Да атакі на артылерыю Напалеона далучылася руская пяхота.
  • Удзельнікі рэканструкцыі неахвотна паміраюць на полі боя.
  • Ліфлянцкая кавалерыя вылучалася сваімі зялёнымі мундзірамі. Сярод рэканструктараў была нават адна дзяўчына.
  • Пяхота абедзьвух армій сышлася ў рукапашнай.
  • Захопленая артылерыя зноў уступае ў бой.
  • Мінскі пяхотны полк пераходзіць у чарговую атаку на супраціўніка.
  • Рэканструктары выкарыстоўваюць цалкам аўтэнтычную зброю, але страляюць бутафорскімі кулямі ў мэтах бяспекі.
  • Сучасныя тэхналогіі служаць справе гістарычнай рэканструкцыі. Зараз нават складана ўявіць, як каардынаваліся дзеянні войскаў падчас бітвы.
  • Літоўская кавалерыя і пяхота ідуць у контратаку.
  • Фінальная бітва кавалерыстаў эпохі Напалеона.
  • За гранд-баталіяй назіралі нават самыя маленькія гледачы. Тым больш, што разам з бацькамі ўсе апранутыя у касцюмы адпаведнай эпохі, якія ім вельмі пасуюць.
  • Па задумцы арганізатараў, у бітвы, дзе з абодвух бакоў змагаюцца беларусы, пераможцы быць не можа
© Sputnik Андросік Станіслаў
Кіраўнік коннага клуба "Залатая шпора" Павел Калінкоў перад пачаткам баталіі распавядае гледачам, што яны ўбачаць на полі боя.

Фестываль "Залатая шпора 1812", прысвечаны падзеям вайны 1812 года, адбыўся ўжо ў трэцці раз. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як змагаліся салдаты Напалеона і рускай арміі.

Па словах кіраўніка коннага клуба "Залатая шпора" Паўла Калінкова, у баталіі прадстаўлены два змагаючыхся бакі. Паўдзельнічаць у фестывалі прыехалі рэканструктары з усёй Беларусі.

Вялікая армія Напалеона і руская армія складаюцца з літоўскіх добраахвотных палкоў і рускіх палкоў, сфарміраваных на беларускіх землях.

Па задумцы арганізатараў, у такой меркаванай бітве, дзе беларусы прадстаўлены з абедзьвух бакоў, перамога немажлівая.

На полі бітвы былі прадстаўлены кавалерыя, пехотныя палкі, уланы і нават грэнадзёры. Спецыяльнай разынкай сталі татарскія кавалерысты ў складзе напалеонаўскага войска.

Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Павел Калінкоў, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы