20:28 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Танкавы біятлон прайшоў на Лініі Сталіна

Атрымаць кароткую спасылку
2430
  • Танкавы біятлон на Лініі Сталіна праводзіцца ўжо другі раз.
  • Гісторыка-культурны цэнтр таксама абраны для месца правядзення танкавага біятлона адмыслова.
  • Арганізатары падрыхтавалі для танкістаў тры агнявыя рубяжы.
  • І шматлікія перашкоды, праходжанне некаторых з іх было вельмі эфектным.
  • Страляючых лыжнікаў гледачы пазнаюць па касцюмах, а танкавых біятланістаў - па каляровых сцяжках на брані.
  • Паводле задумы арганізатараў танкісты расплюшчвалі аўтамабілі.
  • Але каманда зялёных падняла Масквіч на ствол і зарабіла штрафныя ачкі.
  • Спаборнічалі ўдзельнікі на Т-72Б - асноўных баявых танках сухапутных войскаў Беларусі.
  • Гэтыя машыны могуць трапіць у цэль на адлегласці да 4 км як снарадамі, так і кіраванымі ракетамі.
  • Танкавы біятлон на Лініі Сталіна - гэта больш шоу, дзе ёсць спаборніцкі момант.
  • Шоу атрымалася вельмі эфектным і напружаным.
  • Страляючыя баявыя машыны не могуць пакінуць абыякавымі нікога.
  • Арганізатары разлічваюць, што гэтае шоу дапаможа развіццю турызма падзей у Беларусі.
  • Пераможцам танкавага біятлону ў 2017 годзе стаў экіпаж старшага лейтэнанта Дзмітрыя Арцёмачкіна.
  • Танкавы біятлон на Лініі Сталіна - гэта падрыхтоўчы этап перад міжнароднымі спаборніцтвамі па танкаваму біятлоне ў Расіі АрМІ-2017.
© Sputnik / Сергей Лескеть
Танкавы біятлон на Лініі Сталіна праводзіцца ўжо другі раз.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як у гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" прайшоў падрыхтоўчы этап перад міжнароднымі спаборніцтвамі па танкавым біятлоне ў Расіі.

Упершыню танкавае шоу ў Беларусі правялі ў кастрычніку 2016 года. Арганізатары стрымалі дадзенае тады слова зрабіць відовішча незабыўным і традыцыйным.

У танкавым біятлоне-2017 на трасу выйшлі чатыры экіпажа танкаў Т-72 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. У праграме спаборніцтваў былі:

  • 7 кругоў працягласцю 1,5 — 2 тысячы метраў кожны з разнастайнымі перашкодамі,
  • стральба з 125-міліметровай гарматы, а таксама кулямётаў ККТ і НСВТ

Пераможцам танкавага біятлону ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" стаў экіпаж старшага лейтэнанта Дзмітрыя Арцёмачкіна.

Вайсковыя міжнародныя гульні сёлета пройдуць на 22 палігонах Расіі, Беларусі, Азербайджана, Казахстана і Кітая на працягу 14 дзён бесперапынных спаборніцтваў з 29 ліпеня па 12 жніўня. Танкавы біятлон стане адным з відаў спаборніцтваў у рамках "АрМІ-2017". Беларусы таксама будуць выступаць на чатырох сваіх танках Т-72, якія прайшлі глыбокую мадэрнізацыю.

По теме

"Беларусьфільм" рыхтуе анімацыйны фільм пра Вялікую Айчынную
Тэги:
танкі, танкавы біятлон, Лінія Сталіна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Сярод елак і цацак з розных краін навагодні настрой наведвае і ў кастрычніку
    Последнее обновление: 11:59 14.10.2017
    11:59 14.10.2017

    Навагодні настрой у кастрычніку: адкрыўся музей елачных цацак

    Яйкі Фабержэ, "Цэпелін" і шар для Папы Рымскага - у гандлёвым цэнтры Galleria можна бясплатна паглядзець на калекцыю цацак у тысячу асобнікаў і самастойна размаляваць шар для елкі.

    25
    17
  • Збор журавін
    Последнее обновление: 14:33 11.10.2017
    14:33 11.10.2017

    Love is... журавіны

    Журавінавае сэрца - сімвал палескай любові да ўнікальнай па ўласцівасцях ягадзе, якая расце на балотах, а таксама вырошчваецца на журавінавых плантацыях па амерыканскай тэхналогіі.

    67
    13
  • Фінал рэспубліканскага праекта Уладар сяла
    Последнее обновление: 14:56 08.10.2017
    14:56 08.10.2017

    Уладар сяла: як беларускія сем'і змагаліся за тытул

    За перамогу ў маштабным рэспубліканскім праекце спаборнічалі шэсць маладых сем'яў з усёй краіны. Глядзіце на фота, як праходзіла свята.

    227
    10
  • Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку
    Последнее обновление: 12:53 01.10.2017
    12:53 01.10.2017

    Літаратурнае падарожжа па слядах філаматаў і філарэтаў

    Беларусь адзначае гэтай восенню 200-годдзе з даты ўтварэння тайнай суполкі філаматаў у Віленскім універсітэце.

    89
    13

Галоўныя тэмы