Фестываль аб'яднаў рэканструкцыю Купальскага свята, конкурс фаершчыкаў і выступленні беларускіх гуртоў фолк-рокавага кірунку.
З раніцы суботы і да раніцы нядзелі госці фестывалю сустракалі лета і час, калі сілы прыроды дасягаюць найбуйнешага росквіту.
На фестывалі працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі і кірмаш рамеснікаў, пляцоўкі па майстар-класах. Уначы на "Свяце Сонца" скакалі праз вогнішча, шукалі папараць-кветку, запускалі вянкі па вадзе і палілі ведзьму.
Глядзіце ў фотастужцы, як прайшоў фестываль.

1/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі працаваў шэраг інтэрактыўных пляцовак.

2/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Госці фестывалю адпачывалі і назіралі за падзеямі на траве.

3/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Можна было пазмагацца на гумкавых шаблях.

4/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Не так проста скакаць праз такую скакалку.

5/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Дзецям таксама было чым заняцца - для іх працавалі адмысловыя атракцыёны.

6/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі можна было ўзяць майстар-клас па ткацтве.

7/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
І набыць унікальныя аўтэнтычныя сувеніры.

8/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Беларускія рамеснікі прадставілі свае лепшыя вырабы.

9/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Вянок - галоўны сімвал Купалля...

10/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
А мятла - галоўны атрыбут вядзьмарак.

11/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Фестываль "Свята Сонца - 2017".

12/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Гурт "Рокаш" прадставіў на фестывалі свае новыя песні.

13/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Гурт Irdarath у верасні выпускае новы альбом, на фестывалі музыкі выканалі некалькі новых песень.

14/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Публіка з удзячнасцю ўспрымала выступленні ўсіх гуртоў.

15/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта Pawa на фестывалі "Свята Сонца".

16/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Маленькія артысты таксама прадставілі свае нумары, спалучыўшы сучасную музыку і купальскія традыцыі.

17/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Фестываль агню - асобны складнік свята.

18/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Агнявы фестываль цягнуўся тры гадзіны.

19/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Нумары фаершчыкаў былі цалкам тэатралізаваныя.

20/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Сімвал Купалля - Колаварот.

21/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне "Все Crazy" на фестывалі "Свята Сонца".

22/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне Ketri.

23/23
© Sputnik / Юлія Хвошч
Завяршылася музычная праграма выступленнем гурта "Племя".