Свае сталовыя прадметы майстар робіць з ранняга ўзросту, а настаўнікамі яго былі мясцовыя рамеснікі.
Акрамя драўляных лыжак Пётр зрабіў скульптуру анёла, якая стаіць у яго ў кутку каля абраза, батлейку для музея і розныя ўпрыгажэнні для дома. Майстар таксама збірае летапіс сваёй вёскі і спявае ў хоры.
Лыжку яго працы вы адразу зможаце адрозніць ад любой іншай. На іх ажываюць казачныя персанажы, насельнікі суседніх лясоў, палёў і рэк: совы і качкі, зайцы і лісы, суседскі сабачка і злоўлены нядаўна ў возеры шчупак.