17:58 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Тры дні весялосці: як Магілёў адсвяткаваў 750-годдзе

Атрымаць кароткую спасылку
2211
  • Каля гасцініцы Магілёў усталявалі вялікую скульптуру льва, які віншаваў гараджан са святам.
  • Горад у гэтыя дні нагадваў вялізны пахучы батанічны сад: клумбы мільгалі кветкамі высаджанымі ў выглядзе розных тэматычных кампазіцый.
  • Да святочнай праграмы падышлі грунтоўна, размеркаваўшы праграму мерапрыемстваў на тры дні
  • Гарадскія крамы ўпрыгожылі вітрыны тэматычнымі прынтамі і плакатамі, а ў продажы з'явілася сувенірная прадукцыя на святочную тэматыку.
  • Сквер імя Герцэна стаў пляцоўкай для Дзён хлеба і марозіва, а таксама месцам прыцягнення для ўсіх ласуноў горада.
  • Трдзельнік - гэта выпечка з дражджавога цеста, намотваецца на пожаг і выпякаецца на грылі. Рыхтавалі страву прама ў парку, а ад жадаючых паспрабаваць ласунак не было адбою.
  • Невялікія канцэртныя праграмы праходзілі ў некалькіх частках горада, арыентаваліся не толькі на дарослых, але і на маленькіх гараджан.
  • Падземны пераход каля перасячэння Пушкінскага праспекта і вуліцы Чалюскінцаў ператварыўся ў выставу рэтрафотаздымкаў Магілёва.
  • Надвор'е ў святочныя дні выдалася пераменлівае, аднак нават праліўны дождж не прымусіў адмовіцца магілёўцаў ад планаў.
  • Увечары была арганізавана вялікая канцэртная праграма, хэдлайнерам якой стаў гурт J:МОРС.
  • На плошчы Славы сабралася некалькі тысяч чалавек, а прымыкаючая да яе вуліца Першамайская на цэлы дзень была зачыненая для аўтамабільнага руху.
  • Лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны 750-годдзю Магілёва, адкрывалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
  • Для розных узроставых катэгорый прадугледжана некалькі дыстанцый. Напрыклад, для маленькіх удзельнікаў - 750 метраў, а для дарослых - 1267, што адпавядае даце першай згадкі Магілёва ў летапісе.
  • Апоўначы горад ахутаны туманам ад піратэхнічнага шоу. Задаволеныя жыхары і госці Магілёва вяртаюцца дадому.
© Sputnik / Марина Серебрякова
Каля гасцініцы "Магілёў" усталявалі вялікую скульптуру льва, які віншаваў гараджан са святам.

Тры дні запар Магілёў гучаў, танчыў, разрываўся грукатам салютаў і пераліваўся ад вулічных упрыгожванняў: у гэтым годзе яму спаўняецца 750 гадоў. Глядзіце фотастужку Sputnik, як святкавалі юбілей у абласным цэнтры.

Свята стала інтэрнацыянальным — у ім прымалі ўдзел паўтары сотні гасцей з усіх гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў.

Горад старанна рыхтаваўся да важнай даты, а праграма мерапрыемстваў уключала ў сябе ўсе віды культурнай і спартыўнай актыўнасці.

Канцэртныя пляцоўкі размясцілі не толькі ў цэнтры, але і ў жылых раёнах. Яркім акцэнтам стала маштабнае піратэхнічнае шоу — падарунак Магілёву ад Кітая.

Тэги:
свята, Магілёў
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • На выставе работ Алега Арлова
    Последнее обновление: 14:56 19.11.2017
    14:56 19.11.2017

    Містычная выстава адкрылася ў Мінску

    Алег Арлоў працуе ў самых розных жанрах - пейзаж, партрэт, нацюрморт - але ўсе яны маюць рысы містаэсэнцыялізма, напрамка ў мастацтве, які прыдумаў мастак. Глядзіце работы Алега Арлова ў фотастужцы Sputnik.

    26
    10
  • Дзіцячы аздараўленчы лагер Зялёнае
    Последнее обновление: 18:05 17.11.2017
    18:05 17.11.2017

    Прадаецца піянерская спадчына: экскурсія па лагеры "Зялёнае"

    На таргі фонду дзяржмаёмасці выстаўлены дзіцячы аздараўленчы лагер "Зялёнае" з пачатковай цаной у 300 тысяч долараў. Sputnik адправіўся паглядзець, што сабой уяўляе "піянерскі" лот.

    15
    22
  • Прэм'ера спектакля Зойкіна кватэра ў Мінску
    Последнее обновление: 17:30 04.11.2017
    17:30 04.11.2017

    У Мінску паказалі прэм'ерны спектакль паводле Булгакава

    Мінчукі скупілі ўсе квіткі на беларускую прэм'еру выпускніка Расійскага інстытуту тэатральнага мастацтва Паўла Проніна паводле п'есы Булгакава "Зойкіна кватэра".

    24
    9
  • Фестываль старажытнай кельцкай культуры Самайн прайшоў у Батанічным садзе
    Последнее обновление: 19:19 29.10.2017
    19:19 29.10.2017

    Старажытнае кельцкае свята Самайн упершыню адзначылі ў Беларусі

    У межах мерапрыемства адбыўся канцэрт кельцкай музыкі і фаер-шоу, былі зладжаны майстар-класы па разьбярстве па гарбузах, вялікі танцавальны флэш-моб і відовішчныя паказальныя выступленні шатландскіх горцаў.

    325
    21

Галоўныя тэмы