06:24 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Пры парадзе: як Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці

Атрымаць кароткую спасылку
6510
  • Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначаюць у Мінску.
  • Падчас параду Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ветэранаў: Вы не далі паставіць нашу краіну на калені ў гады самай страшнай вайны, прынеслі свабоду роднай зямлі. Мы ганарымся вамі і імкнемся быць годнымі слаўнага пакалення пераможцаў.
  • Парад традыцыйна адкрылі навучэнцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
  • Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі (у цэнтры) глядзіць ваенны парад 3 ліпеня.
  • Усяго ў парадзе было задзейнічана каля 3,5 тысяч вайскоўцаў.
  • У саставе пешай калоны прынялі ўдзел 20 парадных разлікаў.
  • Парадны разлік у форме часоў Вялікай Айчыннай вайны.
  • Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка глядзіць ваенны парад.
  • Парадныя разлікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
  • Парадны разлік органаў памежнай службы.
  • Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч (у цэнтры) назірала за ўрачыстым шэсцем.
  • Парадны разлік 38-й асобнай гвардзейскай дэсантнай-штурмавой брыгады.
  • БМП-2 - асноўная баявая машына мотастралковых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Узбраенне БМП-2 дазваляе весці барацьбу з рознымі цэлямі, уключаючы танкі і баявыя верталёты.
  • БТР-80 прызначаны для транспартавання асабістага складу мабільных падраздзяленняў і для іх агнявой падтрымкі, здольны з ходу пераадольваць акопы, траншэі і водныя перашкоды.
  • Беларускі аўтамабіль V1 МЗКТ-49100 атрымаў узмоцненую супрацьмінную абарону (у тым ліку V-вобразнае дно кузава).
  • BELAR (беларускi арол) прызначаны для кантролю вялікіх тэрыторый, працяглых межаў, адсочвання уцечак нафтапрадуктаў, маніторынгу надзвычайных сітуацый.
  • Самаходная гаўбіца 2С19 Мста-С прызначана для знішчэння артылерыйскіх і мінамётных батарэй, танкаў і іншай бранявой тэхнікі.
  • Многія гледачы так блізка ваенную тэхніку ўбачылі ўпершыню.
  • Паветраны эшалон традыцыйна парадаваў гледачоў майстэрствам лётчыкаў.
  • У складзе паветранага эшалона ў парадзе прынялі ўдзел 58 паветраных судоў: 26 верталётаў і 32 самалёта.
  • Самалёты праляцелі вельмі блізка не толькі да зямлі, але і адзін да аднаго.
  • Рота ганаровай варты традыцыйна бліскуча выступіла на парадзе.
  • Гледачы ўбачылі даўно ўпадабаны беларускай публікай трактарны балет.
  • ННа парадзе паказалі знакамітую беларускую вазу
  • Калона грамадзянскай тэхнікі была прадстаўлена 102 адзінкамі, у іх ліку легкавыя аўтамабілі БелДжы, тэхніка Мінскага трактарнага завода, холдынгаў Гомсельмаш, Амкадор.
  • Юны глядач ваеннага парада да Дня Незалежнасці ў Мінску.
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначаюць у Мінску.

Адным з галоўных мерапрыемстваў у межах святкавання Дня Незалежнасці стаў парад ваеннай і грамадзянскай тэхнікі. Глядзіце фатаграфіі Sputnik з самымі яркімі момантамі 3 ліпеня.

Дзень Незалежнасці — галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі, якое штогод адзначаюць 3 ліпеня. Гэты дзень заўсёды праводзяць з размахам: гулянні праходзяць па ўсёй краіне, а ў цэнтры ўвагі беларусаў — урачысты парад.

Парад з нагоды Дня Незалежнасці прайшоў раніцай у Мінску ў прысутнасці Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі, прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, многіх высокіх гасцей — як членаў урада, так і дыпламатаў. Назіралі за парадам і "простыя" гледачы — хто прама насупраць стэлы "Мінск — горад-герой", а хтосьці — у прамым эфіры тэлебачання.

На парадзе з нагоды 3 ліпеня прадставілі не толькі лепшую ваенную тэхніку, але і апошнія дасягненні грамадзянскага машынабудавання: напрыклад, трактары выканалі незвычайны вальс, а любы жадаючы мог зрабіць сэлфі з велізарным аўтамабілем БелАЗ.

Глядзіце фатаграфіі святочнага параду з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі на Sputnik.

Тэги:
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы