09:51 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Адкрыццё "Славянскага базару": вогненая Слава і эмацыйная Каралёва

Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар-2017" (18)
6110
  • Адкрыццё Славянскага базару - 2017 адбылося ў Віцебску ў чацвер 13 ліпеня.
  • Выступаючы на адкрыцці фестывалю, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Славянскі базар з'яўляецца аднагодкам незалежнай Беларусі.
  • Квіткі на адкрыццё Славянскага базару, якое лічыцца адным з галоўных і чаканых мерапрыемстваў, раскупілі за некалькі месяцаў да гэтай падзеі.
  • Адкрыццё фестывалю стала маштабным падзеяй з удзелам зорак сусветнай велічыні, некаторыя з іх прыехалі ў Беларусь упершыню.
  • Сёлета Славянскі базар праходзіць з 10 па 19 ліпеня ў дваццаць шосты раз.
  • Упершыню сёлета ўручылі Гран-пры дзіцячага вакальнага конкурсу фестывалю – яго ўладальнікам стала беларуска Марыя Магільная.
  • Славянскі базар — штогадовае свята культуры.
  • Зара выступіла не толькі на адкрыцці фестывалю - за некалькі дзён да гэтага ў яе прайшоў сольнік у Віцебску.
  • Дзмітрый Калдун напярэдадні прызнаўся ў любові да Славянскага базару - выступіў у гала-канцэрце папулярных маладых выканаўцаў Я люблю Festиваль.
  • Беларуская спявачка Ядвіга Паплаўская выступіла з Дзмітрыем Калдуном і Русланам Аляхно. Адкрыццё Славянскага базару супала з днём нараджэння Аляксандра Ціхановіча, якога не стала 28 студзеня.
  • Адкрыццё Славянскага базару - адзін з самых чаканых канцэртаў у Віцебску.
  • Народная артыстка Грузіі і Расіі Тамара Гвердцытэлі стала лаўрэатам спецыяльнай узнагароды прэзідэнта Беларусі Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення.
  • Наташа Каралёва падзякавала са сцэны Аляксандра Лукашэнку, адзначыўшы, што фестываль існуе так доўга дзякуючы яму.
  • У сваім выступе Крыс дэ Бург паказаў галоўную тэндэнцыю беларускага лета – дажджы.
  • ВІА Песняры выступілі на адкрыцці Славянскага базару ў чацвер.
  • Са спявачкай Славай на канцэрце здарыўся чарговы канфуз – гэтым разам яна наступіла на падол сукенкі і яна раз'ехалася наперадзе.
  • Упершыню ў Віцебску выступіў Хуліа Іглесіяс-малодшы, які з'яўляецца не толькі сынам вядомага артыста, але і вельмі багатым чалавекам.
  • Спявачку Нюшу бурна прымалі і на гала-канцэрце папулярных маладых выканаўцаў Я люблю Festиваль, і на адкрыцці.
  • Кажуць, што Аляксандру Лукашэнку настолькі спадабалася кампазіцыя ў выкананні Рыгора Лепса, што ён нават падпяваў.
  • Замежныя зоркі на Славянскім базары: брытанскі гурт Londonbeat.
  • Роза Рымбаева - традыцыйны госць Славянскага базару.
  • Адкрыццё Славянскага базару завяршылася салютам.
© Sputnik / Виктор Толочко
Адкрыццё "Славянскага базару - 2017" адбылося ў Віцебску ў чацвер 13 ліпеня.

На адкрыцці "Славянскага базару" Крыс дэ Бург выканаў песню, настальгуючы пад дажджом, а Зара спявала ў акружэнні веласіпедыстаў.

Афіцыйнае адкрыццё 26-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" прайшло ў чацвер вечарам. На канцэрце, які доўжыўся некалькі гадзін, выступілі ірландскі рок-музыка Крыс дэ Бург, вядомы ў свеце сваёй песняй The Lady in Red, Рыгор Лепс, Тамара Гвердцытэлі, Зара, Слава. Акрамя таго, упершыню Беларусь наведаў сын вядомага спевака Хуліа Іглесіяса і малодшы брат Энрыке Іглесіяса — Хуліа Іглесіяс-малодшы.

У зале прысутнічалі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Малдовы Ігар Додон.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшло афіцыйнае адкрыццё маштабнага свята.

Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (18)
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Віцебск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы