Як працаваць сярпом - у Азярцы прайшло свята ўраджаю "Жыцень"
Як працаваць сярпом - у Азярцы прайшло свята ўраджаю "Жыцень"
Sputnik Беларусь
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту праходзіла абрадавае мерапрыемства "Жыцень". Глядзіце фотастужку Sputnik, як раней беларусы... 13.08.2017, Sputnik Беларусь
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту праходзіла абрадавае мерапрыемства "Жыцень". Глядзіце фотастужку Sputnik, як раней беларусы адзначалі свята ўборкі ўраджаю.
Жніво было важным перыядам у жыцці беларускага селяніна, гэта было практычна свята для сям'і — даніна павагі зямлі і хлебу. Каб ураджай быў добрым, сяляне спявалі песні і вадзілі карагоды.
З традыцыямі мінулых гадоў пазнаёмілі ўсіх жадаючых у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы. Удзельнікам свята ўраджаю "Жыцень" паказалі, як правільна зразаць каласы сярпом і майстраваць снапы, а таксама правялі майстар-класы па пляценні вянкоў.
Фіналам дзейства стаў абрад "Выгнанне мух". Затым гасцей свята ўраджаю накармілі традыцыйным караваем.