07:59 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Салодкае з АМАПам: бясплатны торт выклікаў сапраўдны ажыятаж у мінчукоў

Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0
  • Велізарны торт кандытары спяклі да юбілею Мінска
  • Юбілейны торт
  • Цуда-торт выклікаў сапраўдны ажыятаж у мінчукоў. Яго не маглі пачаць рэзаць праз занадта вялікую колькасць жадаючых зрабіць сэлфі
  • У рамках фестывалю хлеба па Мінску шпацыраваў румяны батон
  • Кожны з пялёсткаў торта распавядаў аб жыцці аднаго гарадскога раёна
  • Нават шкада было рэзаць такую прыгажосць
  • Арганізоўваць ласуноў-мінчукоў прыйшлося з дапамогай байцоў АМАПа
  • Кавалачкі торта былі зусім невялікія - арганізатары імкнуліся, каб хапіла на ўсіх жадаючых
  • Тыя, каму ўдалося здабыць кавалачак торта, не хавалі свайго шчасця
  • Пасля ўмяшання АМАПу мінчукі выстраіліся ў доўгую чаргу
© Sputnik / Виктор Толочко
Велізарны торт кандытары спяклі да юбілею Мінска.

Гіганцкі торт, які спяклі з нагоды святкавання 950-годдзя Мінска, выклікаў сапраўдны ажыятаж у гараджан – арганізатарам прыйшлося запрасіць АМАП.

Двухсотпяцідзесяцікілаграмовы торт спяклі ўдзельнікі фестывалю хлеба і пачаставалі ім жадаючых. Торт зрабілі ў форме кветкі з дзевяццю пялёсткамі, кожны з якіх сімвалізуе адміністрацыйны раён горада. На пялёстках намаляваны знакавыя будынкі горада ў розных сферах — навука, спорт, культура, транспарт, машынабудаванне.

Арганізатары абяцалі, што торта хопіць усім. Аднак бясплатны пачастунак выклікаў сапраўдны ажыятаж у мінчукоў. Арганізатарам прыйшлося нават звярнуцца да дапамогі праваахоўнікаў. Спачатку байцам АМАПу з цяжкасцю ўдалося стрымаць напор гараджан, што праглі салодкага. Але неўзабаве парадак быў наведзены — усе ахвочыя выстраіліся ў немаленькую чаргу.

 

Тэги:
торт, 950-годдзе Мінска, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы