Прыгожая, разумная, энергічная жанчына марыць збегчы з каханым у Парыж, на Елісейскія палі, дзе бэзавы закат, пахне ландышамі і рададэндроны квітнеюць. Але жыццё заўсёды ўносіць карэктывы нават у самыя геніяльныя планы.
Спектакль "Зойкіна кватэра" паводле аднайменнай п'есы М. А. Булгакава ў беларускім НАДТ імя М. Горкага масквіч Павел Пронін паставіў у рамках праграмы "Рускі след".
Дзеянне займае тры гадзіны, але гледачу некалі сумаваць. Калі вы не паспелі набыць квіток на прэм'еру, сачыце за афішамі НАДТ імя М. Горкага.